Грамадства

«Ведае, да чаго рыхтавацца»: Ігар Лосік за кратамі ўжо дзевяць месяцаў

Кансультант «Радыё Свабода», палітвязень Ігар Лосік за кратамі з 25 чэрвеня 2020 года — 278 дзён. Напрыканцы мінулага тыдня ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі абвінавачвання. Жонка Ігара Дар’я Лосік расказала «Свабодзе» пра апошнія навіны ад мужа.

«Ігар працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы цяпер, — расказвае Дар’я Лосік. — Чамусьці перасталі хадзіць лісты. І да яго мае не даходзяць, і мне ад яго. Чаму так адбываецца, не ведаю. Апошні ліст ад Ігара я атрымала 8 сакавіка. У Ігара з лістамі ўвогуле туга, не толькі з маімі. Адвакат цяпер ездзіць да Ігара на азнаямленне са справай.

На здароўе Ігар не скардзіцца, але настрой так сабе ў яго, калі шчыра. Нічога вясёлага няма, Ігар у меланхоліі такой. Ён стаміўся ад усяго. Ведае, да чаго рыхтавацца, але аптымізму яму гэта не дадае».

Па словах Дар’і, дата пачатку суда па справе Ігара Лосіка пакуль невядомая нават прыблізна. Адвакат Дзмітрый Лепрэтар пад падпіскай аб неразгалошванні. Таму нават трэці артыкул абвінавачвання, выстаўленага Ігару Лосіку, застаецца пакуль таямніцай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць