Меркаванні2121

Малако як сыроватка праўды

Дзяржаўныя СМІ зрабілі шэраг адкрыццяў пра ўсходнюю суседку — аказваецца, гэты «братні нам народ» жыве ў «імперскай» краіне. Піша Сямён Печанко.

Дзяржаўныя СМІ зрабілі шэраг адкрыццяў пра ўсходнюю суседку — аказваецца, гэты «братні нам народ» жыве ў «імперскай» краіне.

Артпадрыхтоўка да «малочнай вайны», якая напоўніцу загрукатала ў мінулыя выходныя, пачалася загадзя. Хоць адпаведныя загалоўкі з’явіліся ў прэсе ўжо 6 чэрвеня, калі Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расію амаль 500 відаў беларускай малочнай прадукцыі. Напруга ўзрасла ў суботу.

Лукашэнкаўскае агенцтва БЕЛТА стварыла адмысловую рубрыку «Беларусь‑Расія: Хроніка «малочнага» канфлікту». І на АНТ, і на СТВ раптам прыгадалі пра аналагічныя праблемы малдаван, грузінаў, украінцаў і нават палякаў з латышамі.

Квінтэсенцыяй ж «нашага адказу Чэмберлену» (чытай, Пуціну‑Мядзведзеву‑Анішчанку), стаў артыкул «Страшная помста» ў аўторкавым выпуску «Советской Белоруссии» за 16 чэрвеня.

За далёкімі ад дыпламатыі характарыстыкамі галоўнага санітарнага доктара Расіі (адна з самых бяскрыўдных, напрыклад, — «санітар па выкліку з прадуктова‑забараняльнымі фантазіямі») і ягоных «лялькаводаў» (паводле «СБ»), хаваецца шэраг нечаканых як для галоўнай афіцыйнай газеты краіны прызнанняў. Як «цудоўна вядомы» факт прызнаецца выкарыстанне Расіяй эканамічных рычагоў супраць незгаворлівых краінаў, нават супраць блізкіх партнёраў. Калі трэба, то вуснамі Анішчанкі «піран’ямі стануць» нават «пяшчотныя рыжскія шпроты», а «горача любімы жыхарамі Цэнтральна‑Чарназёмнай вобласці малдаўскі партвейн» — «мыш’яком». Называючы далучэнне Беларусі да Ўсходняга партнёрства «некаторай пазітыўнай прапановай Еўрасаюза», аўтар «СБ» абураецца: «Хто і каму дае права пераследаваць Беларусь за гэтую цалкам цывілізаваную, сучасную замежную палітыку?»

Прэзідэнцкая газета прызнае — «нават непаспяховы школьнік разумее», што «хітрамудрыя прапановы кшталту выдзялення крэдыту, але ў расійскіх рублях» — гэта «вераломная форма крэдыту», якая «азначае пераход Беларусі на расійскую валюту» і, адпаведна, пагражае стратай незалежнасці.

Яшчэ раз патлумачыўшы прычыны адмовы Лукашэнкі ад удзелу у саміце АДКБ, аўтар «Страшнай помсты» абрынуўся на маскоўскі «КоммерсантЪ». Нагодай крытыкі стала публікацыя «Ъ» заявы адной з «крамлёўскіх крыніцаў» пра тое, што «камусьці ў Беларусі надакучыла быць прэзідэнтам». «Хіба гэта не нагадвае гнюсныя эскапады Гёбельса на адрас кіраўнікоў Польшчы і Чэхаславакіі?» — пытае Павел Старадуб, называючы «КоммерсантЪ» «зліўным бачком».

Порцыя «каровінага гною» трапіла і апазіцыі. «Усе, хто ўчора проста лямантаваў пра тое, што афіцыйны Мінск «здае краіну расійскай крывавай гэбні», сёння задыхаюцца ад абурэння, што А.Лукашэнка не становіцца на калені перад тымі, хто хоча, вобразна кажучы, задушыць такімі любімы ім — на словах — калгасніка Яся і даярку Яніну».

Эпілог артыкулу наводзіць на думку, што канфлікт акцэнтуецца ўладамі Беларусі для мабілізацыі насельніцтва перад «знешнім ворагам». «Тое, што цяпер адбываецца, наносіць шкоду не толькі асобна ўзятаму сельгаскааператыву або малочнаму заводу. Цяжэй стане жыць усім: і правым, і левым, і цэнтрыстам, і моладзі, і старым».

«Забароненае» малако стала своеасаблівай «сыроваткай праўды», якая спарадзіла магутную хвалю даўно збітых на старонках прэсы недзяржаўнай ісцін наконт брацкіх дачыненняў Расіі з Беларуссю і суседзямі.

Сямён Печанко

Каментары21

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць