Свет

Экс-паліцэйскі Шовін прызнаны вінаватым у забойстве Джорджа Флойда ў Мінеапалісе. Яму пагражае да 40 гадоў

Суд прысяжных прызнаў былога паліцэйскага з горада Мінеапаліс Дэрэка Шовіна вінаватым у ненаўмысным забойстве афраамерыканца Джорджа Флойда, паведамляе meduza.io.

Pool / CNN

Шовіна прызналі вінаватым па ўсіх трох пунктах абвінавачвання.

Самы цяжкі з іх — ненаўмыснае забойства другой ступені — прадугледжвае да 40 гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд вынесуць прыкладна праз восем тыдняў. Сам ён не прызнаў віну і адмовіўся даваць паказанні ў судзе.

Джордж Флойд быў забіты ў Мінеапалісе ў маі 2020 года. Яго спрабавалі затрымаць па падазрэнні ў выкарыстанні падробленай 20-даляравай купюры. Пры затрыманні Дэрэк Шовін больш за восем хвілін утрымліваў калена на шыі Флойда, хоць той неаднаразова паўтараў, што не можа дыхаць.

Смерць Флойда справакавала пратэсты супраць расізму і паліцэйскага гвалту спачатку ў Мінеапалісе, потым у астатніх гарадах ЗША, а затым і ў іншых краінах свету.

Каментары

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі1

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі7

Колькі часу трэба, каб знаёмы стаў сапраўдным сябрам? Навукоўцы даюць адказ2

У выніку начнога ўдару па Кіеве загінулі 9 чалавек, 46 параненыя8

Англія выйшла ў чвэрцьфінал, удзесяцёх зламаўшы Мексіку3

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету12

Украінскія вайскоўцы назвалі сітуацыю на Краматорскім кірунку «крытычна складанай»6

Зяленскі і Трамп сустрэнуцца на гэтым тыдні

ФІФА адклала дыскваліфікацыю найлепшага бамбардзіра зборнай ЗША пасля званка з Белага дома35

Польская даследніца беларускай ідэнтычнасці марыць пра помнік «кулаку» ў Мінску і чакае, калі Беларусь зноў адкрыецца свету25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі1

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць