Улада3636

500 чалавек ўзялі ўдзел у Кангрэсе Статкевіча

Апазіцыя правяла першы Кангрэс па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты на наступныя выбары. Яго ініцыятарам быў старшыня аргкамітэту БСДП «Народная грамада» і былы палітвязень Мікола Статкевіч.

Апазіцыя правяла першы Кангрэс па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты на наступныя выбары. Яго ініцыятарам быў старшыня аргкамітэту БСДП «Народная грамада» і былы палітвязень Мікола Статкевіч. Падобныя мерапрыемствы таксама збіраюцца правесці Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, а таксама Рух за Свабоду.

Кангрэс праходзіў у Палацы культуры МТЗ. З раніцы там прайшоў сход актыву сяброў Партыі БНФ, які склікаў Баршчэўскі. На заклік старшыні адгукнулася каля двухсот чалавек. Шмат хто форум вырашыў прабайкатаваць. У тым ліку адзін з найбольш імаверных пераемнікаў Баршчэўскага на пасадзе кіраўніка партыі — Аляксей Янукевіч.

Гаварылі пра праблемы, з якімі цяпер сутыкаецца Фронт. Асноўная частка выступаў была прысвечаная будучым прэзідэнцкім выбарам. Сябры партыі сышліся ў меркаванні, што на выбарах патрэбен фронтаўскі кандыдат. Праўда, шэсць з дзесяці вылучаных раённымі суполкамі прэтэндэнтаў, блізкіх да Аляксандра Мілінкевіча, у разасланым загадзя лісце назвалі сход неправамоцным і папрасілі іхныя кандыдатуры на ім не разглядаць.

Яшчэ некаторыя зняліся ў падтрымку Лявона Баршчэўскага. У выніку безальтэрнатыўнага галасавання сход рэкамендаваў свайго старшыню на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. Баршчэўскі паабяцаў не расчараваць.

Цікава, што над сцэнай у залі вісеў вялікі чырвона‑зялёны сцяг. Зняць яго ніхто не адважыўся, бо дырэктар палацу паабяцаў у адваротным выпадку санкцыі супраць арганізатараў. Віктар Івашкевіч на гэта сказаў: калі не хочаце бачыць гэты сцяг, то перамагайце на наступных выбарах.

Прыкладна а палове на чацвёртую БНФ ласкава саступіў залю для Кангрэсу еўрапейскага выбару, якому Мінгарвыканкам у памяшканні адмовіў. Дарэчы, частка сяброў Фронту сышла, а частка засталася.

Па візуальных падліках у залі было больш за пяцьсот чалавек, але цяжка сказаць, ці ўсе яны былі дэлегатамі.
Мікола Статкевіч кажа, што ўсе суб’екты кааліцыі выканалі свае квоты. «Народная грамада» прывяла на мерапрыемства 250 чалавек, рух «Разам» Вячаслава Сіўчыка і Аляксандра Макаева — 200, аргкамітэт сацыял‑дэмакратычнай партыі «Свабода» Сяргея Скрабца — 100.

Ад апошняй людзі былі досыць дзіўныя. Ад некаторых хлопцаў, мякка кажучы, патыхала алкаголем. (Глядзіце фотарэпартаж з Кангрэсу на нашым сайце неўзабаве.) Асаблівай цікавасцю да таго, што робіцца ў залі, яны таксама не вылучаліся.
Ужо па з’ездзе чуў, як адна жанчына‑дэлегат казала суразмоўцу: «Нарэшце даведалася, хто такі Скрабец».

Кангрэс праходзіў у імклівым тэмпе. Асаблівых абмеркаванняў адносна стратэгіі і дэкларацый не было. Усе яны напярэдадні былі надрукаваныя ў «Народнай волі». Прапанавалася іх зацвердзіць. Хіба што некаторае ажыўленне выклікала рэпліка аб замене ў тэкстах «рускай мовы» на «расійскую». Згадзіліся на такія змены.

Ад пачатку не планавалася, што Кангрэс абярэ адзінага ад «Еўрапейскай кааліцыі». Аднак на справе выйшла інакш.

Галоўны рэдактар «Борисовских новостей» Анатоль Букас прапанаваў Міколу Статкевіча,
а былы палітвязень Цімох Дранчук — свайго новага шэфа Сяргея Скрабца. Сіўчык і Макаеў нікога вылучаць не сталі.

Скрабец зняў сваю кандыдатуру на карысць Статкевіча.

Такім чынам, Мікалай Віктаравіч застаўся адзіным прэтэндэнтам. За яго прагаласавала большасць дэлегатаў. Супраць выступілі толькі 11 чалавек, яшчэ 22 устрымаліся.

У сваёй інаўгурацыйнай прамове Статкевіч зазначыў: «Я не збіраюся ўхіляцца ад гэтай адказнасці. Я гатовы змагацца. Я кажу не толькі за сябе. За мной 17 пакаленняў маёй сям’і, якая 600 год служыла Беларусі. Я даю слова гонару ад імя сябе і сваіх продкаў. Я пайду да канца. Я не звярну».

Першы адзіны кандыдат ад апазіцыі ёсць.

Каментары36

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →