Усяго патроху

Бліндаж дык бліндаж

Самы вялікі ў Беларусі знаходзіцца ў Пінскім раёне.

Захаваўся ён з часоў Першай сусветнай вайны. Мясцовыя жыхары перакананыя, што пад зямлю iдзе другi паверх…

У вёсцы Парэчча на Пiншчыне ёсць што паказаць турыстам. Гэта i ўнiкальны завод Скiрмунтаў (тут быў здабыты першы патэнт на тэрыторыi Беларусi), i гаспадарчы двор, i парк з дрэвамi‑экзотамi, i могiлкi нямецкiх жаўнераў… Але кожны мясцовы падкажа вам яшчэ адну цiкавостку — блiндаж. Два гады таму яго нават абазначылi адмысловым турыстычным знакам на дарозе…

Гэты нямецкi блiндаж — найвялiкшы з часу Першай сусветнай вайны. Улiчваючы, што праз месяц мы будзем адзначаць 95‑годдзе з даты яе пачатку, узрост салiдны…

— Калi быць дакладным, гэты блiндаж — найвялiкшы з тых, што захавалiся ў добрым стане, — каментуе Уладзiмiр Багданаў, аўтарытэтны даследчык тэмы Першай сусветнай. — У iм маглi б размяшчацца штаб цi казарма.

Блiндаж ацалеў галоўным чынам таму, што на Пiншчыне не было буйных вайсковых аперацый падчас той вайны.

А яшчэ таму, што яго не знiшчылi ў савецкi час, як дзясяткi iншых…

Такi блiндаж лёгка вытрымлiваў артылерыйскi ўдар. Лiтаральна ўчора я расшыфроўваў надпiс на паштоўцы, якую даслаў нямецкi жаўнер дадому з нашых мясцiн. Ён пiша: «У нас усё спакойна, толькi часам працуе расiйская артылерыя…». Дарэчы, падобныя блiндажы немцы часта электрыфiкавалi — будавалi побач невялiкiя электрастанцыi. Увогуле, лiнiя фронту стаяла ў Беларусi нерухома больш за два гады, таму атабарыцца вайскоўцы паспелi капiтальна.

Сёння ў Парэччы, вядома, ужо не засталося сведкаў той вайны. Аднак жывуць iх дзецi i ўнукi. Для iх блiндаж — як частка краявiду, як частка дзяцiнства.

— Як малыя былi, дык у блiндажы гулялi ў «вайнушку», — апавядае мне па дарозе да блiндажа старшыня Парэцкага сельсавета Мiхаiл Вiркоўскi. — Бралi хто лiхтарыкi, а хто i стары алейны фiльтр у якасцi факела. Пужалi адзiн аднаго духамi i прывiдамi… Для нас, малых, блiндаж быў найвялiкшай цiкавасцю ў жыццi. Тут прагульвалi ўрокi, хавалiся ад бацькоў, курылi першыя папяроскi…

Мiхаiл Андрэевiч апавядае, што толькi на тэрыторыi яго сельсавета захавалася шмат сведчанняў той вайны — двое вайсковых могiлак, дзясяткi дзотаў i блiндажоў ля Лагiшына, Целяханаў, Марчыц, уздоўж Агiнскага канала… У старшынi ёсць iдэя да блiзкай даты арганiзаваць суботнiк — i вычысцiць блiндаж ад смецця. Бо яго ж нават замежнiкi часам прыязджаюць паглядзець!..

Умела схаваны 90 гадоў таму, бліндаж i зараз не выдае сябе адразу. З боку дарогi ўвогуле выглядае як пагорак з елачкамi. Але калi абысцi яго справа, бачыш уваход i бетонны мур, якi злiваецца з зямлёй. Унутры — калiдор i шмат пакояў. Столь пакрытая жалезнай паржавелай гофрай. Вокнаў няма — толькi некалькi вузкiх адтулiн.

— А насамрэч блiндаж двухпавярховы! — агаломшвае мяне Рыгор Рыжко, слынны мясцовы краязнавец.
— Мне сябры з Акадэмii МУС паказвалi ягоную схему, дык там пад зямлёй такi ж паверх, што i тут. Толькi вось уваход нiяк знайсцi не можам. А падлога тут армiраваная — некалькi сантыметраў жалеза i бетон…

Парэцкi блiндаж 90 гадоў таму надзейна ахоўваў жаўнераў у час абстрэлаў, а цяпер працягвае надзейна ахоўваць свае тайны. Аднойчы — я веру — у iм размесцiцца Музей Першай сусветнай. Месца для гэтага ў блiндажы хапае.

Глеб Лабадзенка, Звязда

Каментары

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць