Грамадства

Дык ці паляцім на мора? Задалі некалькі актуальных пытанняў тураператарам наконт чартараў

З кожным днём усё больш еўрапейскіх краін анансуе пра спыненне авіязносін з Беларуссю. У такіх умовах толькі за сёння «Белавія» вымушана адмяніла палёты ў восем краін да 30 кастрычніка. Людзі, якія набылі (ці планавалі набыць) туры і хацелі паляцець у адпачынак, задаюцца лагічным пытаннем: а што чакае чартары? Распыталі ў прадстаўнікоў буйных турыстычных агенцый і ў кансалідатараў рэйсаў. Публікуем асноўныя тэзісы з таго, што нам змаглі паведаміць.

Фота: belavia.by

Куды яшчэ лётае «Белавія»?

Па стане на 27 мая даступнымі лічыліся кірункі ў Ізраіль, на Кіпр, у Сербію, Венгрыю і Малдову. Адкрытым для вылетаў застаецца расійскі кірунак і агулам «усход». 

Што з чартарамі проста зараз?

Пакуль усе чартарныя рэйсы (у тым ліку сённяшнія), якія ў нас абслугоўвае выключна «Белавія», былі выкананыя без праблем. Усе вылеты, нават у папулярныя ў беларусаў сёлета Албанію і Чарнагорыю, прайшлі спакойна.

Спецыяліст па чартарах расказаў «Нашай Ніве», што і маршрут у Турцыю праз Украіну застаўся ранейшым, мяняць пакуль нічога не прыйшлося. У штатным рэжыме самалёты адпраўляюцца і ў папулярныя Туніс, Егіпет.

«Калі нас і чакаюць праблемы, то, вядома, у першую чаргу на еўрапейскіх кірунках. Самымі «стабільнымі» на найбліжэйшую будучыню выглядаюць варыянты адпачынку ў ААЭ, Грузіі і на Мальдзівах. Але пакуль усе нашы вылеты ў прынцыпе ідуць па праграме, без нейкіх змяненняў», — пракаментавалі нам адразу з некалькіх турыстычных кампаніях. 

Што турыстычныя кампаніі плануюць рабіць у выпадку форс-мажораў?

Усе адзначаюць, што ў дадзенай сітуацыі прыходзіцца жыць адным днём, але ў выпадку яшчэ большай паветранай ізаляцыі кампаніі згадаюць інструкцыі з мінулага года, калі шмат якія краіны зачыніліся для турыстаў праз каранавірус.

«Летась мы прапаноўвалі кліентам пакідаць дэпазіт і захоўваць грошы да лепшых часоў. Таксама рэальная замена «забароненай» краіны на іншую, даступную для вылетаў. Ну, і ніхто не адмяняў страхоўку ад нявылетаў і вяртанне грошай за тур — шляхі вырашэння праблемы будуць абірацца ў індывідуальным парадку». 

Ці магчыма «дакупіць» вылет з Расіі, калі прыйдзецца? 

Нават калі для «Белавіі» закрыюць усе заходнія кірункі, застаецца варыянт вылетаў з Масквы. Але на гэты момант Масква як стартавы пункт не разглядаецца.

«Мы б хацелі даць грамадзянам больш інфармацыі, але пакуль, як і звычайныя людзі, увесь час маніторым навіны і чакаем новай інфармацыі. Сітуацыя можа кардынальна змяніцца ўжо заўтра. Але мы верым, што менавіта чартары санкцыі ЕС не закрануць: гэта нікому не выгадна», — каментуе прадстаўнік аднаго з буйных беларускіх кансалідатараў чартарных рэйсаў.

Ад больш разгорнутых каментароў у беларускіх кампаніях пакуль што адмаўляюцца.

UPD: 28 мая пасля таго, як Украіна афіцыйна анансавала, што таксама закрывае паветраную прастору для самалётаў Беларусі з 29 мая, аператары паведамілі пра спыненне продажаў тураў у Балгарыю, Чарнагорыю і Албанію.

«Мы будзем працаваць над альтэрнатыўнымі маршрутамі ці прапаноўваць замену накірункаў усім, хто ўжо набыў туры ў гэтыя краіны», — дадаў адзін з перавозчыкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць