Мінпадаткаў адказала на звароты прадпрымальнікаў, падманутых расійскімі пастаўшчыкамі
Міністэрства па падатках і зборах адказала на звароты іпэшнікаў, якія просяць працягнуць на 5 гадоў мараторый на пакаранні за увезены з Расіі тавар па «ліпавых» дакументах (калі гэта па віне контрагента — таго, у каго ён набываўся), піша Tut.by.
ІП кажуць, што ім складана даказаць сапраўднасць дакументаў, якія ім выдаюць расійскія пастаўшчыкі пры закупцы тавару, таму і не павінны несці адказнасць за іх дакладнасць.
У МПЗ удакладнілі, што спрабуюць урэгуляваць гэтае пытанне з Расіяй. І паабяцалі, што падаткавікі будуць прымаць рашэнне аб пачатку адміністрацыйнага працэсу пасля таго, як вырашаць пытанне з дакументамі з Масквой. Прычым будуць караць тых, у каго з'явіцца магчымасць праверыць сапраўднасць дакументаў на тавары з Расіі.
Каментары