Грамадства

Джордж Крол: Перамены будуць мірныя, спакойныя і вельмі хуткія

Сёньня Джордж Крол правёў апошнюю прэсавую канфэрэнцыю ў якасьці амбасадара ЗША ў Беларусі, ён выступіў з палітычнымі заявамі, а таксама падвёў вынікі сваёй трохгадовай місыі.

Сёньня Джордж Крол правёў апошнюю прэсавую канфэрэнцыю ў якасьці амбасадара ЗША ў Беларусі, ён выступіў з палітычнымі заявамі, а таксама падвёў вынікі сваёй трохгадовай місыі.

Джордж Крол зазначыў, што ён не раз папярэджваў улады Беларусі аб магчымасьці рэзкай рэакцыі ЗША на магчымы прысуд Аляксандру Казуліну, што было рэалізавана ў заяве Дзяржэпартамэнта.

( Крол: ) «Далей будзе судовы працэс супраць сябраў асацыяцыі «Партнэрства», і таксама я казаў прадстаўнікам беларускіх ўладаў, што трэба вызваліць усіх палітвязьняў. Калі ж і гэтыя людзі будуць асуджаныя, як Казулін, то будзе яшчэ больш рэзкая і жорсткая рэакцыя ЗША і, я ўпэўнены, з боку Эўразьвязу таксама».

У прыватнасьці спадар Крол паведаміў, што ён учора размаўляў з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым. На ягоную думку, тыя суддзі і пракуроры, якія спрычыніліся да перасьледу А. Казуліна і іншых актывістаў апазыцыі, трапяць у сьпіс дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі, у адносінах да якіх дзейнічаюць санкцыі ЗША.

( Крол: ) «На сустрэчы вялікай васьмёркі ў Санкт-Пецярбурзе, як вы ведаеце, ў часе перамоваў паміж кіраўнікамі краінаў будзе абмяркоўвацца беларускае пытаньне, і гэты прысуд Казуліну будзе абгаворавацца, я ўпэўнены ў гэтым».

Ацэньваючы эфэктыўнасьць санкцыяў ЗША і Эўразьвязу адносна беларускіх чыноўнікаў, галоўнай мэтай гэтых крокаў амбасадар ЗША назваў імкненьне, каб Беларусь не выпала з увагі міжнароданй супольнасьці. І гэта, на ягоную думку, дасягнута.

Па просьбе журналістаў спадар Крол зрабіў доўгатэрміновы прагноз разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі і ў прыватнасці выказаў сваю перакананьне, што Беларусь далучыцца да агульнаэўрапейскага інтэграцыйнага працэсу, бо тая сыстэма катролю за грамадзтвам і эканомікай, якая існуе ў Беларусі, з’яўляецца неэфэктыўнай, як ранейшая савецкая, што заняпала. У пэрспэктыве ў Беларусі пераможа жаданьне людзей да перамен, зазначыў спадар Крол.

( Крол: ) «Я ўпэўнены, што гэтыя перамены будуць мірныя, спакойныя і вельмі хуткія. Людзі Беларусі, і нават улады, як я бачу і ведаю людзей, якія разумеюць усё, што патрэбна рабіць і рабіць вельмі хутка. У гэтым ваш народны характар. Я лічу, што вы падрыхтаваныя вельмі хутка адраджацца. Вось гэта сапраўдны беларускі цуд».

Калі ж гэта адбудзецца, пакуль ацаніць складана, прызнаўся амбсадар Джордж Крол.

Калі журналісты спыталі амэрыканскага амбасадара пра самыя яркія ўражаньні пад час ягонага знаходжаньня ў Беларусі, ён згадаў мітынг 25 сакавіка гэтага года ў сквэры Янкі Купалы, калі ён адчуў, як на менскія вуліцы прыйшло адчуваньне свабоды. Акрамя таго спадар Крол паведаміў, што ён сабраў адну з найбольшых для Вашынгтона біліятэк беларускай літаратуры.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»64

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце беларуса-небараку, якога армяне прадалі на фронт? Украінцы выменялі яго9

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе49

У Польшчы затрымалі яшчэ савецкага «злодзея ў законе»1

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА9

У Зімбабвэ дзівяцца, што іхні прэзідэнт сарваўся ў госці да Лукашэнкі зусім раптоўна. Перад тым ён наведаў сховішча з золатам2

«Вымерла і вымерла». Расійскі блогер Штафанаў выказаўся пра беларускую мову. Комікі Мірзалізадэ і Крывец зарубіліся з ім94

З 1 чэрвеня падаражэе камуналка1

Былога супрацоўніка службы аховы Лукашэнкі пасадзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн

Украіна прызначыла адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»64

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць