Свет

Улады Паўночнай Карэі абвясцілі вайну паўднёвакарэйскай культуры

За распаўсюджванне фільмаў і музыкі Паўднёвай Карэі ў КНДР цяпер пагражае смяротнае пакаранне.

Кім Чэн Ын назваў кей-поп, які мае прыхільнікаў ва ўсім свеце, «злаякаснай пухлінай», якая разбэшчвае маладых жыхароў Паўночнай Карэі. А дзяржаўныя СМІ пішуць пра тое, што паўднёвакарэйская культуры пагражае дзяржаўнай бяспецы КНДР.

Паўночнакарэйская дзяржаўная прапаганда даўно апісвае Паўднёвую Карэю як пекла, дзе жывуць адны жабракі. Аднак гэты вобраз разбураюць карэйскія фільмы, якія трапляюць у Паўночную Карэю кантрабандай, дзе паказваецца зусім іншая рэальнасць.

У апошні час улады КНДР публічна заяўляюць пра «антысацыялістычны» ўплыў паўднёвакарэйскіх фільмаў, музыкі і кліпаў, піша The New York Times.

У снежні 2020 года ў Паўночнай Карэі ўзмацнілі законы супраць тых, хто слухае музыку, глядзіць фільмы і чытае кнігі з Паўднёвай Карэі. Пакаранне павялічылі з пяці да 15 гадоў працоўных лагераў. А тым, хто распаўсюджвае такія матэрыялы, пагражае нават смяротнае пакаранне. Нядаўна паўднёвакарэйскае выданне Daily NK пісала, што жыхара КНДР пакаралі смерцю за нелегальны продаж дыскаў і флэшак з паўднёвакарэйскімі відэа.

Таксама новыя законы прадугледжваюць два гады пакарання ў працоўных лагерах для тых, хто «размаўляе, піша ці спявае ў паўднёвакарэйскім стылі».

Кім Чэн Ын неаднаразова выказваўся наконт распаўсюджвання паўднёвакарэйскай культуры ў КНДР. «Для яго культурнае ўварванне з Паўднёвай Карэі выйшла за межы дапушчальнага», — адзначае Дзыро Ішымару, рэдактар японскага выдання Asia Press International, якое піша пра КНДР.

Па інфармацыі Asia Press International, камп’ютары, тэлефоны і музычныя плэеры маладых паўночнакарэйцаў пачалі правяраць на наяўнасць кантэнту з Паўднёвай Карэі.

«Эканамічнае становішча Паўночнай Карэі найгоршае з таго часу, як Кім Чэн Ын прыйшоў да ўлады дзесяць гадоў таму. Яму прыходзіцца ўзмацняць кантроль, каб стрымліваць сацыяльныя хваляванні», — сцвяржае Дзыро Ішымару.

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца2121

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША3

У Мінску п'яная школьніца пашкодзіла ўваходныя дзверы ў будынак4

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму9

Расія ўдарыла па ратавальніках, якія працавалі на месцы ўдару па гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Лік пацярпелых перавысіў сотню8

Мінская кавярня на Свярдлова здзівіла гараджан незвычайным дэкорам ФОТАФАКТ4

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

Мікола Статкевіч: Палітычны прагноз — не прысуд. Але ён дазваляе падрыхтавацца да скарыстання дадзенага шанцу4

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3

Расійскі пранкер кінуў грошы ў ваду і здымаў на ВІДЭА, хто палезе іх даставаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ21

ГрамадстваАбнаўляецца21

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць