Інтэрнэт і СМІ

Затрымалі ў салоне прыгажосці, усю камеру адправілі ў карцар. Журналістка Глафіра Жук распавяла пра 30 сутак на Акрэсціна

Журналістка «Народнай волі» Глафіра Жук выйшла з Акрэсціна пасля 30 сутак. За гэты месяц яе ні разу не звадзілі ў душ, толькі раз на шпацыр і два дні пратрымалі ў карцары. Пра сваё знаходжанне ў ізалятары дзяўчына распавяла «Нашай Ніве».

Пасля выхаду з Акрэсціна

Глафіру затрымалі 29 мая ў салоне прыгажосці.

«Я прыйшла рабіць манікюр. Мне папшыкалі рукі антысептыкам, майстар узяла інструмент, і тут заходзяць тры мужчыны, паказваюць адміністратару пасведчанні. І я ўжо разумею, што гэта, напэўна, па мяне. Падыходзяць да мяне: «Глафіра Дзмітрыеўна? Вы затрыманы, падазраяцеся ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве». Я спытала, чаму не затрымалі дома (я цэлы дзень была там), каб мне адзенне ўзяць з сабой, бо я ў адной кашулі. Яны кажуць: так нецікава».

За два тыдні дагэтуль дзяўчына асвятляла суд па справе студэнтаў і ў сацыяльных сетках апублікавала фота натоўпу пад будынкам суда і сваіх кедаў, пасля таго як уцякала падчас разгону. Суд палічыў гэта доказам пікету і прызначыў суткі. 

На Акрэсціна Глафіра сустрэла сваё 20-годдзе.

«У нас была бутэлька мінералкі, дзяўчаты захавалі з нейкага перыяду, і ў дзень народзінаў яны адкрылі яе мне, як шампанскае, і разлілі ў жалезныя кубачкі. У абед чокаліся кампотам», — апісвае яна, як адзначала свята.

За месяц журналістку ні разу не вадзілі ў душ і толькі аднойчы звадзілі на шпацыр. У той дзень тэмпература была больш за 30 градусаў і дзяўчатам дазволілі на 20-30 хвілін пахадзіць у дворыку.

Глафіра расказвае, як яны ратаваліся ад спёкі:

«Там камера назірання, але нам было ўсё роўна, мы распрануліся да бялізны, бо было немагчыма трываць, і халоднай вадой абліваліся. Набіралі яе ў бутэлькі і да сябе прыстаўлялі. Пілі шмат вады з-пад крана».

Перадачы дзяўчыне аддалі на выхадзе. Камеры, дзе яна знаходзілася, увесь час былі перапоўненыя.

«Я прыйшла спачатку ў двухмесную камеру, там было чалавек 13 прыкладна. Пасля нас перавялі ў чатырохмесную, бо нас стала больш — чалавек 15. Потым частку этапавалі на Баранавічы, і нас — 7 чалавек — зноў засунулі ў двухмесную. Калі людзі сталі прыходзіць і нас стала 14, перавялі ў чатырохмесную».

Двое сутак Глафіра правяла ў карцары. Падчас абеду да іх прыйшлі з праверкай, адзін з супрацоўнікаў пачаў аглядаць посуд. На талерцы і кубачку ён знайшоў надрапаныя надпісы і сказаў, што іх зрабілі дзяўчаты і адкажуць за гэта. За паўгадзіны да адбою ўсю камеру (7 чалавек) адправілі ў карцар. 

Сярод суседак Глафіры за гэты час былі прадстаўніцы розных прафесій — галоўныя бухгалтары, археолаг, студэнткі, кантралёр, выхавацелька дзіцячага садка.

Сама дзяўчына паралельна з працай вучыцца ў Інстытуце журналістыкі БДУ на 3 курсе.

«Сёння ўжо буду адпачываць, а заўтра планую пайсці даведацца, ці адлічылі мяне альбо не. Усю сесію я адседзела, ні на які экзамен не патрапіла», — кажа журналістка.

Каментары

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?8

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

«Межы не павінны адсоўвацца сілай». Шольц раскрытыкаваў выказванне Трампа па Грэнландыі12

Не ўсе ўльтраапрацаваныя прадукты аднолькава шкодныя. Некаторыя можна смела есці4

Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй3

На цырымоніі ўручэння прэмій Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але быў поўны казённага аптымізму25

Папулярную беларускую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці»4

Вучоныя знайшлі «магістраль дыназаўраў» узростам 166 мільёнаў гадоў

Трымаеце ноўтбук увесь час падключаным? Гэта кепска для яго7

Чаму Трамп загаварыў пра Грэнландыю?30

За час паміж двума Калядамі 52 чалавекі загінулі падчас пажараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?8

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →