Грамадства

Да 12 год калоніі. У якой небяспецы могуць апынуцца беларускія эксперты

Некалькі тыдняў было невядома, за што, але пры абскарджванні меры ўтрымання высветлілася, што сілавікі вінавацяць яе ў закліках і дзеяннях па захопе ўлады неканстытуцыйным шляхам. Ёй пагражае аж да 12 гадоў калоніі. Разам з юрыстам разбіраем, у чым яе абвінавачваюць і ў якой небяспецы могуць апынуцца беларускія даследчыкі.

Таццяна Кузіна — магістр паліталогіі, працавала ў ЕГУ і Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў, адна з заснавальніц Школы маладых менеджараў SYMPA. Яна не палітык, не блогер — займалася экспертнай, даследчай і аналітычнай дзейнасцю. Распрацоўвала канцэпцыю рэформы дзяржаўнага кіравання, аналізавала звароты ў дзяржаўныя органы з сацыялагічнага пункту гледжання. У СМІ Кузіна асабліва не свяцілася. Але ж цяпер праходзіць абвінавачанай па тых жа артыкулах, што Марыя Калеснікава, Максім Знак, «змоўшчыкі» Аляксандр Фядута і Юрась Зянковіч.

Як так выйшла? Паспрабавалі разабрацца разам з юрыстам Андрэем Мачалавым.

«Кузіну абвінавачваюць па частцы 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса. Што гэта можа значыць: хутчэй за ўсё, яна размясціла недзе ў інтэрнэце тыя «заклікі да захопу ўлады» альбо «заклікі да замежнай дзяржавы». Мяркую, што тут могуць разглядацца менавіта дзеянні па частцы 1, бо там такая фармулёўка: «Публічныя заклікі да захопу ўлады… альбо здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы». Сярод адвакатаў, гэтая ч.1 арт. 361 лічыцца максімальна «гумовай», бо калі напісана «іншых дзеянняў», то пад гэта можна падвесці амаль любое выказванне, любое дзеянне. Ці распаўсюд матэрыялаў з такімі заклікамі — банальна рэпост у сацсетках.

Іншыя дзеянні, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы, сёння могуць трактавацца вельмі шырока. Узгадаем, што сёння ўжо стрым журналіста прызнаны дзеяннем, якое пагражае нацыянальнай бяспецы. А «заклікі да замежнай дзяржавы» — гэта фармальна нават рэпост чужога паста, у якім чалавек заклікае да санкцый ці ўхваляе іх».

Яшчэ адно абвінавачванне — ч. 1 арт. 357 КК —змова альбо іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

«Гэта не такі «гумовы» артыкул, — кажа Мачалаў. — Так, можна прыцягнуць пад гэта шмат якую дзейнасць, фармальна неўрэгуляваную законам. Але самае папулярнае, што сёння могуць трактаваць як змову — гэта Каардынацыйная рада апазіцыі і яе дзейнасць. Амаль усё, што звязана з Каардынацыйнай радай трактуецца так: КР няма ў Канстытуцыі, адпаведна, гэта неканстытуцыйны ворган, адпаведна, незаконнае фарміраванне, накіраванае на захоп улады. Логіка такая: стварылі штосьці, непрадугледжанае законам, адпаведна, гэта незаконнае фарміраваннеі».

Ці мае дачыненне Кузіна да Каардынацыйнай рады невядома, як і тое, ці аказвала яна кансультацыі яе удзельнікам. Але ў так званым пашыраным складзе КР ажно 5,5 тысяч чалавек. Што, кожнага можна прыцягнуць за змову?

«Чыста тэарэтычна — так, — працягвае юрыст. — У сённяшняй рэальнасці, я б не здзівіўся. Відавочна, што КР стваралася не з мэтай захопу ўлады, а з мэтай вярнуць сітуацыю ў краіне ў русла законаў. Але прадстаўнікі дзяржаўнай улады лічаць інакш. І выключаць нельга нічога». 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць