Грамадства

Чырвоны Крыж перадае на Акрэсціна сродкі гігіены, але да палітычных яны не даходзяць. Што кажуць у арганізацыі?

Фігуранты палітычных справаў не атрымлівалі не толькі перадачы ад сваякоў, але і гуманітарную дапамогу, якую ў ізалятары перадае Чырвоны крыж.

Нашаніўцы 12-ы дзень сядзяць на Акрэсціна без гігіенічных сродкаў, дадатковай ежы і пітва, нягледзячы на спёку. Пра такую арганізацыю побыту расказвалі і людзі, што пабывалі на сутках за грамадскую пазіцыю. Ці адсочвае Чырвоны Крыж, каб іх дапамога трапіла да вязняў? Ці размаўлялі яны з адміністрацыяй Акрэсціна на гэты конт?

Прэсс-служба арганізацыі коратка пракаментавала: для гэтага яны не маюць паўнамацтваў па законе. «У нас няма доступу ў турмы для маніторынгу любога роду».

Адзначым, што першы намеснік Генеральнага сакратара Беларускага Чырвнога Крыжа Іна Лемяшэўская ўваходзіць у склад камісіі пры Мінюсце, якая займаецца маніторынгам месцаў абмежавання і пазбаўлення свабоды. 

Беларускі Чырвоны Крыж перадае дапамогу ў 37 ізалятараў. Апроч Акрэсціна, гэта Валадарка, адзін ІЧУ ў Магілёўскай вобласці, 2 — у Віцебскай, 5 — у Гомельскай, 5 — у Брэсцкай, 9 — у Мінскай, 13 — у Гродзенскай.

У наборы для асуджаных уваходзяць мыла, шампунь, зубная паста, шчоткі, пракладкі, туалетная папера, вільготныя сурвэткі, кнігі, адзенне, вада і прадукты, маскі і антысэптыкі.

Па падліках арганізацыі з мінулага жніўня да чэрвеня ў ізалятары было перададзена больш за 8100 гігіенічных набораў, 2950 прадуктовых набораў, 2930 літраў вады, 2400 адзінак адзення і абутку. Але што з гэтага атрымалі затрыманыя, застаецца загадкай.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, на якім месцы сядзеў пасажыр, які адзіны ацалеў у катастрофе самалёта ў Індыі1

«Дзве Казы» ці нешта іншае? 300 гадоў таму ў Навагрудку была вуліца з інтрыгоўнай назвай1

Польшча ўскладніла ўмовы працаўладкавання і атрымання ДНЖ па працы для замежнікаў19

Нелегалы? «Наша Ніва» папала пад крытыку левых актывістаў за выкарыстанне выразу «нелегальныя мігранты»131

Новая кіраўніца ПВТ расказала, як зменіцца праца з ІТ-кампаніямі ў Беларусі6

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах28

Відэа пра «ахвяраванні» на прыпынкі ў Крычаве выдалілі, але збор грошай працягваюць

Івулін і Мелказёраў прыйшлі да высновы, што Вольга Лойка цяпер папулярнейшая за Чалага27

Назвалі два беларускія гарады, у якіх радыяцыйны фон вышэйшы за норму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць