Польшча адправіць у Літву дапамогу з-за сітуацыі з мігрантамі на мяжы з Беларуссю
Пра гэта польскае знешнепалітычнае ведамства паведаміла ў сераду на сваім афіцыйным сайце.
«У сувязі з крызісам, звязаным з наплывам нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі на мяжу з Літвой, Польшча вырашыла накіраваць канвоі з гуманітарнай дапамогай. Гэта жэст салідарнасці і падтрымкі нашага суседа і саюзніка», — пазначана ў паведамленні.
Матэрыяльная дапамога будзе складацца з прадметаў першай неабходнасці: палаткі з абсталяваннем, электрагенератары, коўдры, паходныя ложкі, зэдлікі, паходныя сталы, абагравальнікі, пасцелі, коўдры і іншыя прадметы.
«Аналіз абставінаў і паведамленні польскіх і літоўскіх памежных службаў паказваюць на тое, што мы маем справу з крызісам, які быў створаны штучна і наўмысна. Мы асуджаем такі падыход, які выкарыстоўвае складаную сацыяльную, эканамічную, а часам і палітычную сітуацыю ў краінах паходжання мігрантаў у мэтах бягучага палітычнага парадку дня», — піша польскае ведамства.
Каментары