Грамадства

«Сёння ўсё залежыць ад Царквы»: Павел Севярынец звярнуўся да вернікаў

Палітвязень, які знаходзіцца за кратамі ўжо амаль 14 месяцаў і ў маі быў асуджаны да сямі гадоў калоніі, праз жонку перадаў пасланне да беларускіх хрысціянаў.

«Сёння ўсё залежыць ад Царквы.

Царквы ў шырокім сэнсе — як супольнасці вернікаў Ісуса Хрыста. Бог спытае за гэту зямлю з хрысціянаў. Такім чынам, тое, як паводзіць сябе Царква Беларусі, і ёсць вырашальным.

Па вялікім рахунку, Царква — гэта частка народа, адказная за веру. Без «верым» ня можа быць ані «можам», ані, тым больш, «пераможам».

Таму цяпер цяжкае маўчанне Царквы азначае толькі адно: агульнае пачуццё безнадзейнасці.

Слава Госпаду — ёсць «Новае жыццё» і тая частка Касцёлу, якая не баіцца свяціць. Ёсць некалькі іншых зіхоткіх евангельскіх цэркваў і іх кіраўнікоў. Ёсць асобныя праваслаўныя і грэка-каталіцкія святары, пастары і вернікі, што стаяць у праломе за Беларусь. Ёсць агульная малітва штодня а 21.00 і кругласуткавая эстафетная няспынная малітва за Беларусь, ёсць малітвы па цэрквах.

Але большая частка Царквы — і праваслаўнай, і каталіцкай, і евангельскай — на жаль, апускае вочы долу і робіць выгляд, што нічога не адбываецца.

Па веры вашай будзе вам, веруючыя беларусы!

Бог хоча вызвалення нашай зямлі ад беззаконня і зла — падзеі, адкрыцці і цуды летась пераканаўча пра гэта сведчаць.

Калі мы, беларускія хрысціяне, хочам таго ж — тады трэба:

1. Адкрыта, на поўны голас казаць праўду.

2. Выкрываць беззаконне і абараняць свой народ ад зла.

3. Весці людзей за Ісусам Хрыстом, Які гаворыць па-беларуску.

Бог не будзе рабіць беларускіх хрысціянаў вольнымі, адважнымі і шчаслівымі супраць іх волі. Некаторыя рэчы давядзецца рабіць самім. Менавіта гэта і значыць вера».

«Таму маліце Гаспадара жніва, каб вывеў працаўнікоў на жніво Сваё» (Мацвея 9:38)»

— гаворыцца ў звароце Паўла Севярынца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі1

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому6

Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана3

Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць5

Падатковая наведалася да вядомага мінскага блогера-гаражніка. Кажуць, што той працаваў нелегальна2

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску25

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць