Усяго патроху22

Сіла слова

Адміністрацыя інтэрнэт-аўкцыёна Allegro.by паабяцала змяніць рэгламент працы на карысць беларускамоўных карыстальнікаў.

Адміністрацыя інтэрнэт-аўкцыёна Allegro.by паабяцала змяніць рэгламент працы на карысць беларускамоўных карыстальнікаў.

У рэдакцыю напісаў карыстальнік інтэрнэт-аўкцыёна Allegro.by Павел Донаў. Ён піша, што яго лоты былі выдаленыя з гэтага парталу. Прычына — апісанне выстаўленай ім на продаж кнігі «Выбраныя працы акадэміка С.М. Некрашэвіча» было на беларускай мове.

Ён атрымаў ліст ад адміністратара Аліны Калеснікавай з настойлівымі патрабаваннямі ўважліва азнаёміцца з правіламі Allegro, іначай неаднаразовае выстаўленне такіх лотаў прывядзе да блакавання рахунка карыстальніка. Паводле яе слоў, апісанне лотаў, якія выстаўляюцца на Allegro.by, павінна быць выключна на рускай мове.

Азнаёміўшыся з рэгламентам партала, мы не знайшлі такога правіла, таму звярнуліся па тлумачэнні да самой Аліны Калеснікавай. Адказ не прымусіў сябе чакаць. Але ён меў кардынальна іншы характар:

«Прадстаўленая Вамі сітуацыя, на жаль, мела месца. Наш сэрвіс нядаўна пачаў сваю дзейнасць у Беларусі і ёсць яшчэ шмат недапрацовак. Мы пастаянна працуем над паляпшэннем сэрвісу і выпраўленнем хібаў. Дзякуючы падтрымцы і дапамозе нашых карыстальнікаў, якія паведамляюць нам пра памылкі на сайце, мы шчыльна працуем над рашэннем праблемаў.

Рэгламент Allegro.by быў запазычаны з нашай рускамоўнай платформы і ў сувязі з недаглядам з нашага боку і ў сувязі з тым, што раней не было такога кшталту скаргаў ад карыстальнікаў — не быў да гэтай пары зменены. Зразумела, рэгламент будзе выпраўлены. Згодна з новай версіяй рэгламенту можна будзе выстаўляць аўкцыёны на беларускай мове.

Карыстальніку, аўкцыён якога быў выдалены, мы абавязкова прынясем свае выбачэнні. І ўжо сёння ён зможа паўторна выставіць аўкцыён з апісаннем на беларускай мове».

Аказваецца, слова не толькі «лечыць і нявечыць», але таксама можа змяніць і рэгламент сайта.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

Нацыянальная бібліятэка прадставіла новы мерч з Купалам і Коласам4

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас5

Беларусы ў Threads дапамагалі «Сяргею» з пераломам нагі. Але аказалася, што гэта ашуканец2

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

Нямецкі генерал расказаў, куды НАТА будзе найперш біць па Расіі ў выпадку канфлікту10

Расійскі стратэгічны бамбардзіроўшчык коштам 200 мільёнаў даляраў разбіўся ў Іркуцкай вобласці10

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць