Інтэрнэт і СМІ

Рэдактара сайта «Віртуальны Брэст» пакаралі «за распаўсюд экстрэмісцкага матэрыялу»

Два месяцы таму — 16 чэрвеня — у судзе Маскоўскага раёна Брэста ўжо разглядалася адміністрацыйная справа ГУБАЗіК МУС па Брэсцкай вобласці аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі сайта «Виртуальный Брест» экстрэмісцкім матэрыялам, паведамляе БАЖ.

Падставай для судовага працэсу ў чэрвені была публікацыя пра гісторыю затрымання жыхара Баранавічаў Уладзіміра Гундара. У якасці ілюстрацыі да тэксту на сайце змясцілі фотаздымак Гундара ў вопратцы з элементамі арнаменту, дзе на каўняры прысутнічала свастыка.

Прадстаўнікі ГУБАЗіК заявілі, што гэты арнамент утрымлівае свастыку і прапанавалі суду прызнаць згаданую публікацыю «экстрэмісцкім матэрыялам».

Тады суд задаволіў пазоў і прызнаў публікацыю экстрэмісцкай, але на гэтым прыгоды для рэдактара «Виртуального Бреста» Андрэя Кухарчыка не скончыліся. Праз некалькі тыдняў на яго склалі новы адміністрацыйны пратакол: гэтым разам паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ — за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, змешчанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Справа зноў тычылася публікацыі, у якой быў змешчаны фотаздымак Уладзіміра Гундара.

Пратакол некалькі разоў вярталі ў міліцыю на дапрацоўку, пакуль 19 жніўня суд Маскоўскага раёна Брэста не прызнаў Андрэя Кухарчыка вінаватым.

Суд пакараў рэдактара «Виртуального Бреста» штрафам памерам 10 базавых велічынь (290 рублёў) і пастанавіў канфіскаваць у яго камп’ютарнае абсталяванне, на якім ён, паводле абвінавачання, здейсніў правапарушэнне, распаўсюдзіўшы фотаздымак.

Але, як адзначыў Андрэй Кухарчык, гэтую тэхніку ў яго забралі яшчэ ў ліпені падчас ператрусу і пакуль нічога не вярнулі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць