Грамадства

Анархісту Іллі Сянько паўторна далі 15 сутак. На судзе ён заявіў пра збіццё супрацоўнікамі ГУБАЗіКа

Іллю Сянько арыштавалі яшчэ 4 жніўня падчас зачысткі актывістаў анархісцкага руху. Тады хлопца ў судзе Кастрычніцкага раёна пакаралі 15-сутачным арыштам па артыкуле 24.3 КаАП нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Але пасля арышту Ілля на волю так і не выйшаў. На хлопца склалі новы пратакол, але ўжо па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), паведамляюць праваабаронцы. 

Згодна з новым пратаколам, Ілля «4 жніўня гучна крычаў, нецэнзурна лаяўся, на заўвагі міліцыянтаў не рэагаваў». Справу Сянько разглядзелі 20 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёна.

Актывіст адмовіўся даваць паказанні, але заявіў пра збіццё і пагрозы з боку ГУБАЗіКа. Па яго словах, праз пару дзён пасля затрымання да яго прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, збівалі, пагражалі і нават адрэзалі хлопцу дрэды, прымушаючы прызнаць віну і даць патрэбныя ім паказанні. Таксама Ілля сказаў, што сядзіць у чатырохмеснай камеры, у якой адразу знаходзяцца 20 чалавек. Суддзя Кастрычніцкага раёна Наталля Яроўская адмовіла хлопцу ў выкліку супрацоўніка ГУБАЗіКа ў якасці сведкі і нават не звярнула ўвагі на заяву Іллі пра збіццё.

Акрамя гэтага, справу Сянько сёння не ўнеслі ў расклад суда. У выніку суддзя прызнала актывіста вінаватым і арыштавала на 15 сутак. Агулам Ілля правядзе за кратамі 30 сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі збіраць асаблівыя BMW X6. Дылеры адмаўляюцца браць гэты канструктар2

У Арменіі пачалі падлік галасоў на выбарах

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні расказвае, як развіваецца яго бізнэс і ці знайшлі тых, хто разбіў ім вокны1

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў6

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць