Грамадства

Суд ліквідаваў «Гродна Лайф Медыя», якому належаў партал HrodnaLife

Арганізацыю, якой належыць гродзенскі незалежны інтэрнэт-партал HrodnaLife, належыць ліквідаваць да 30 лістапада. Такое рашэнне сёньня вынес Эканамічны суд вобласці, піша Радыё Свабода.

Аляксей Шота — галоўны рэдактар партала

Пракурор Віктар Казак адзначыў, што ліквідаваць арганізацыю можна праз суд, калі яна раней парушала закон. У якасці аргументаў ён прыгадаў, што арганізацыю, а таксама журналістку HrodnaLife неаднаразова судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі». Да таго ж пракурор нагадаў, што прадукцыю тэлеграм-канала HrodnaLife суд раней прызнаў экстрэмісцкай.

Прадстаўнікі Гродзенскага гарвыканкама падтрымалі пазыцыю пракурора.

Прадстаўнікоў ААТ «Гродна Лайф Медыя» на паседжанні не было, яны ўдзельнічаюць у медыяфоруме, аднак паседжанне праз гэта не перанеслі.

Арганізацыя «Гродна Лайф Медыя» была зарэгістраваная ў ліпені 2020-га.

Каментары

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»15

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць