Свет

Зяленскі заклікаў да лістапада разабрацца з украінскай нафтаперапрацоўкай, каб знізіць залежнасць ад Беларусі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выдаў указ, якім увёў у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ад 30 ліпеня 2021 года «Аб мерах па нейтралізацыі пагроз у энергетычнай сферы».

«У адпаведнасці з артыкулам 107 Канстытуцыі Украіны пастанаўляю: увесці ў дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 30 ліпеня 2021 года «Аб мерах па нейтралізацыі пагроз у энергетычнай сферы», — гаворыцца ва ўказе.

Да канца кастрычніка ўрад Украіны павінен зацвердзіць план мерапрыемстваў па стымуляванні развіцця ўкраінскай нафтаперапрацоўчай галіны.

У адпаведнасці са стратэгіяй энергетычнай бяспекі, ухваленай распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны ад 4 жніўня 2021 г. № 907-Р імпартазалежнасць ў пастаўцы нафтапрадуктаў прызнана адной з пагроз энергетычнай бяспецы Украіны.

«Украіна стала на 85 працэнтаў залежнай ад імпарту нафтапрадуктаў. Пры гэтым доля нафтапрадуктаў, вырабленых у Расійскай Федэрацыі або з расійскай сыравіны (перш за ўсё ў Рэспубліцы Беларусь), у структуры імпарту перавышае 80 працэнтаў. Украіна ў 2020 годзе імпартавала нафтапрадуктаў з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь на суму больш за 2,4 млрд. даляраў ЗША. Нездавальняючы ўзровень дыверсіфікацыі крыніц і маршрутаў пастаўкі і адсутнасць створанай сістэмы запасаў нафтапрадуктаў робіць Украіну ўразлівай у выпадку мэтанакіраванага спынення паставак нафтапрадуктаў» — гаворыцца ва ўрадавым дакуменце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе6

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе6

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць