Грамадства

Як Ганна і Вольга Севярынцы ўратавалі майкі, у якіх Павел усе карцары Акрэсціна прайшоў

Ганна Севярынец піша пра сціплыя подзвігі, якія нападаюць на нас у самым нечаканым месцы.

«Паехалі мы сёння ў Магілёў: я, наша Волечка і мая сяброўка за рулём — мне дазволілі спатканне, а Волечка мусіла забраць некаторыя рэчы, якія Павел перадаў, каб не цягнуць з сабой на этап. Выдалі нам некалькі кілаграмаў кніжак, стос газет і вопратку. Курткі, швэдар і майкі. Уся вопратка, зразумела, у жудасным стане. Кніжкі і газеты склалі мы ў каробку, а майкі тут жа, у двары каля турмы, выкінулі ў сметніцу.

Пайшла я да Паўла і сярод іншага адчыталася: маўляў, рэчы забралі, майкі выкінулі. Павел крыху ўздыхнуў і кажа: «Я ў гэтых майках усе карцары Акрэсціна прайшоў».

Выйшла я са спаткання ўся перахваляваная, бо гэта не вельмі простая эмацыйная справа, перадала Волечцы асноўны змест гутаркі, праверыла запісы, якія зрабіла, пра майкі нешта і забылася. Паехалі назад.

І на самым выездзе з Магілёва я ажно ўскрыкнула: «Блін! Майкі! Ён у іх прайшоў усе карцары Акрэсціна!»

Мы пераглянуліся. На твары Волечкі не здрыгануўся ніводны мускул. Яна проста цвёрда сказала: «Вяртаемся за майкамі!

«Паімчалі назад. Па дарозе абмеркавалі ўсе магчымыя графікі вывазу смецця ў Магілёве. Уварваліся ўва двор. Волечка кінулася да сметніцы. Ляжаць! На самым-саменькім дне велізарнай, глыбокай сметніцы.

А Волечка прыгожая, тоненькая, у белым-белым плашчыку. Маюся яшчэ і я, нятоненькая цётачка метр з кепкай, якая рызыкуе перавярнуць на сябе любую сметніцу, на якую толькі абапрэцца.

Нашая кіроўца агледзела нас, плюнула, дастала з машыны бялюткі рушнічок, антысептык, апрацавала кантэйнер, колькі змагла, і дала туды нырца.

І ўратавала майкі.

Калі мы выязджалі са двара, сяброўка мая сказала: заўтра мы будзем на ўсіх ютубах краіны», — напісала Ганна Севярынец.

Нагадаем, летась сябры Севярынца заявілі, што ён спрабаваў ускрыць вены ў карцары ў знак пратэсту супраць катаванняў.

«Павел заявіў, што знаходзіцца ў карцары ІЧУ ў бесчалавечных умовах. Сказаў, што ў знак пратэсту супраць катаванняў яго і іншых палітычных, якія знаходзяцца там жа, давялося ўскрыць вены», — паведаміў у сябе ў фэйсбуку сябар палітвязня Аляксей Шэін.

Мама Паўла, Таццяна Севярынец пярэчыла: «Паша падрапаў сабе руку. І нават не з таго боку, дзе запясце. Ён хрысціянін і не можа ўскрываць вены».

44-гадовы Павел Севярынец — кіраўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, незарэгістраванай апазіцыйнай палітычнай партыі.

Акрамя таго, ён вядомы як пісьменнік і публіцыст. Яго затрымалі 7 чэрвеня пасля пікета на Камароўцы ў падтрымку Святланы і Сяргея Ціханоўскіх.

25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў, у тым ліку Паўла Севярынца. Яго прысудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Севярынец не раз апынаўся за кратамі па палітычна матываваных справах, у тым ліку ў 1998 годзе «за зрыў канцэрта, прысвечанага беларуска-расійскай інтэграцыі», у 2004 годзе, калі ён быў асуджаны да «хіміі» за тое, што вывеў мінчукоў на пратэст супраць зняцця абмежавання на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, і ў 2010-м — як кіраўнік штаба аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне12

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з машыны выпалі тры скрынкі цукерак1

Сібіга: Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад «у вас няма карт» да «не гуляйце сваімі картамі»4

Лукашэнка запатрабаваў ад міністра абароны вызначыць умацаваныя раёны, якія будуць занятыя на працягу сутак13

У «Мінск-Свеце» на вуліцы знайшлі двух братоў без прытомнасці. Адзін з іх памёр5

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну28

У Ізраілі, імаверна, затрымалі былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай29

Хор з Даніі выканаў беларускую народную песню і ўзарваў сацсеткі11

Лукашэнка назваў дурасцямі публікацыі ў заходніх СМІ пра ваенную пагрозу з боку Расіі і Беларусі26

«Вызваліўшы нас, пасадзілі іншых». Алесь Бяляцкі паглядзеў фільм пра Алеся Бяляцкага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне12

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць