Грамадства

Перачытвае Караткевіча і можа ўжо рыхтаваць агляд беларускага ТБ. Пра што піша Ягор Марціновіч з-за кратаў

Два месяцы таму сілавікі брутальна затрымалі галоўнага рэдактара «Нашай Нівы». Ягора працягваюць трымаць у СІЗА на Валадарскага. Ніякіх зрухаў па крымінальнай справе няма. Як і сотні палітвязняў, яго ізалявалі ад свету, каб не даць магчымасці працаваць. У лістах ён распавядае, якія кнігі прачытаў і якія перадачы па ТБ паглядзеў. «Патрохі станаўлюся спецыялістам па беларускім тэлебачанні. Магу рыхтаваць агляды самых цікавых праграм», — з гумарам адзначае Ягор.

Ягор Марціновіч падчас аднаго з падарожжаў. Фота: асабісты архіў.

«Кніг не надта шмат, і калі чытаць па 300 старонак на дзень, то хутка дайду да серыі «Мент у законе», — жартуе галоўны рэдактар НН. — Кажуць, там каля 15 кніг, адна прымітыўнейшая за іншую. Так што чакаю магчымасці абнавіць бібліятэку. Ну і, каб развіваць мозг, рубімся ў шахматы. 

Чарговы раз пераканаўся, які класны культурны прадукт ствараюць скандынавы. Раней мы разам з Адар’яй (жонкай — НН) любілі глядзець іх серыялы — і шведскія, і дацкія, і нарвежскія. Абавязкова драматычныя, а звычайна яшчэ і з нейкім дэтэктыўным ухілам.

А цяпер спрабую выхапіць такія ж кнігі. «Срэбная дарога» (аўтар — Сціна Джэксан — НН) — бадай найлепшае з таго, што прачытаў тут, літаральна за дзень-два праглынуў, не адарвацца. Такі тыповы флегматычны сюжэт, але трымае ўвагу да канца.

Можа, прынясуць яшчэ чаго скандынаўскага. Ідэальна, каб яшчэ і па-беларуску. А так тут перадусім класіка. У маёй чарзе на наступныя два тыдні Рэмарк, Маркес, Дзюма, Кізі, можа, і Чэхава прагляджу. А пакуль перачытваю Караткевіча. 

Я тут патрохі станаўлюся спецыялістам па беларускім тэлебачанні. Магу рыхтаваць агляды самых цікавых праграм. Рэальна крута, што па «Беларусь-2» паказваюць «Арла і рэшку». Хай хаатычна, хай з паўторамі, але ўсё адно падымаецца настрой. Збіраюцца перад тэлевізарам усе. Глядзелі двойчы Іарданію, аднойчы Таджыкістан. 

Вось я думаю: як адчуваюць сябе тыя, каго ніхто не чакае і за каго ніхто не перажывае? Мне амаль кожны дзень прылятаюць нагадванні пра тое, што я не адзін. Ды нават кожны дзень, бо і тэлевізар, і рэчы ў торбе — гэта ўсё пра тое, што сям’я блізка. 

Усе, хто пішуць лісты, такія малайцы! Ніводнага падобнага ліста, усе з нейкай разынкай. Абавязкова адказваю ўсім, таму калі камусьці не прыйшоў адказ, то на нейкім этапе адбыўся збой, але не з майго боку». 

Падтрымайце Ягора Марціновіча! Ва ўмовах пераследу гэта адзінае, што дапамагае трымацца.

Адрас для ліставання: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага,2. СІЗА №1 Марціновічу Ягору Аляксандравічу

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны3

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расія звернецца ў Міжнародны суд ААН «для абароны рускіх» у Латвіі, Літве і Эстоніі24

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну22

Падземныя вучэнні ў Лондане. На закінутай платформе метро рэпетавалі адбіццё нападу Расіі на краіны Балтыі7

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала12

Раскол у Крамлі: эліты ў роспачы, веры ў Трампа больш няма, а Пуцін працягвае марыць пра Данбас33

Год на арбіце дзеля сцяга на Месяцы. Пекін уступіў у новы этап касмічнай гонкі з ЗША4

З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы12

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны3

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць