Грамадства

Каб нашкодзіць канкурэнтам, сын маршрутчыка з Паставаў рэзерваваў у іх квіткі, але не аплачваў

Фірма, якая ездзіць па маршруце Паставы — Мінск, паскардзілася ў міністэрства гандлю на тое, што з нумара, які належыць іх канкурэнту-іпэшніку, сістэматычна замаўляюцца, але не аплачваюцца квіткі на праезд.

Справа ў тым, што пры набыцці квіткоў праз анлайн-сістэму карыстальніку даецца адна гадзіна для аплаты. На гэты час месцы рэзервуюцца, і ніхто іншы не можа іх набыць. 

Паводле інфармацыі МАРГ, толькі за тры месяцы 2020 года было «набыта» 147 квіткоў на 1314 рублёў, але ніводны не быў аплачаны. Пасажыры былі вымушаныя шукаць іншыя варыянты, у тым ліку карыстаючыся транспартам прадпрымальніка.

Падчас расследавання высветлілася, што нумар тэлефона, з якога рабіліся замовы, належаў сыну ІП. МАРГ выявіў факт нядобрасумленнай канкурэнцыі і падставы для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Як канкрэтна пакараюць бацьку і сына, пакуль невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

У Гватэмале 15‑гадовая дзяўчынка апрытомнела ў труне падчас уласнага пахавання6

Сырскі ўпершыню распавёў пра свой канфлікт з экс-міністрам абароны Міхаілам Фёдаравым2

Сырскі патлумачыў, чаму адправіў войскі ў Курскую вобласць, а не абараняць Пакроўск1

Румынія зноў перастала выдаваць візы беларусам. Трэці раз за год3

Ціханоўская паказала свае матуліны будні104

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады24

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць