Здарэнні

«Аступілася, павалілася і згубіла кіёк»: як у Барысаўскім раёне шукалі 88-гадовую жанчыну, якая згубілася ў лесе

Здарэнне адбылося ў панядзелак, 13 верасня. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях расказала, як адбывалася выратаванне старой жанчыны.

Каля 17:00 жанчына пайшла ў лес і не вярнулася. Пра яе знікненне ратавальнікам паведаміла яе дачка.

У старой жанчыны пры сабе быў мабільны, але ўстойлівай сувязі арганізаваць не атрымалася. Адзін раз яна адказала на званок унука, распавяла, што стамілася, спатыкнулася ў лужыне або ў балоце, упала і страціла свой кіёк. Таксама яна паведаміла, што праходзіла вайсковую частку, паляну. Аднак пунктаў, якія траплялі пад такое апісанне, у тым лесе было дастаткова, і канкрэтызаваць месца яе знаходжання не атрымалася.

Удзельнікі пошукавых работ (15 чалавек) разбіліся на групы і пачалі прачэсваць лес. Спецыялісты атрада «Зубр» на квадрацыкле аб'язджалі лясныя дарогі. У выніку вызначылі месца, што падыходзіла пад апісанне. Сталі тэлефанаваць жанчыне на мабільны.

Праз некаторы час ратавальнікі пачулі стогны і пайшлі на гукі. Пабачылі, што жанчына заблыталася ў бураломе. Пенсіянерку паклалі на насілкі і аднеслі да аўтамабіля. На ім яе вывезлі з лесу ды перадалі медыкам.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць