Абліў растваральнікам і падпаліў: мінчук атрымаў 20 гадоў калоніі за смерць сужыцелькі
У Мінску на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі 31-гадовага жыхара сталіцы, які абліў растваральнікам і падпаліў сваю сужыцельку. Жанчына праз два месяцы памерла ў бальніцы.
Усё адбылося 27 снежня мінулага года ў кватэры па вуліцы Наўгародскай у Мінску. Нецвярозы мужчына падчас сваркі абліў жанчыну растваральнікам і падпаліў. Яна атрымала апёкі больш за 56% цела і праз два месяцы памерла ў бальніцы.
Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ад камбінаванай тэрмічнай траўмы.
Каментары