У МНС распавялі пра незвычайны інцыдэнт у адной з крамаў Бабруйска. Наведвальнік гандлёвай кропкі дапамог прадаўцам справіцца з задымленнем, пасля чаго паспяшаўся па сваіх справах.

Фота: МНС
Усё адбылося ўдзень 1 красавіка ў краме адзення. Супрацоўніца адразу ж паведаміла пра здарэнне выратавальнікам. Тыя прыбылі на выклік і выявілі нязначнае задымленне. Людзі на той момант ужо паспелі пакінуць памяшканне.
Вядома, што на момант інцыдэнту ў краме было чацвёра чалавек: два прадаўцы, загадчыца і адзін пакупнік.
Менавіта апошні і стаў нечаканым героем дня, бо мужчына самастойна ліквідаваў пажар яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС з дапамогай парашковага вогнетушыцеля.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары