Свет1414

Рыэлтарка з Томска расказала пра «бізнэс-план», як жанчыне хутка набыць кватэру. Z-супольнасць у абурэнні

У расійскіх Z-каналах завірусіўся ролік, у якім рыэлтарка з Томска Марына Арлова дзеліцца вопытам са сваёй практыкі, як некаторыя расійскія жанчыны знаходзяць сродкі для вырашэння свайго жыллёвага пытання. Гэты «бізнэс-план» не ўсім падабаецца.

Рыэлтарка з Томска расказвае пра жаночы бізнэс-план. Скрыншот з відэа 

«Цяпер мужчына, які служыць на СВА [эўфемізмам «спецыяльная ваенная аперацыя» (СВА) у Расіі называюць вайну ва Украіне. — НН], ён гіне і ты атрымліваеш 8 мільёнаў [каля 94 тысяч даляраў — НН]» — весела смяецца жанчына на роліку.

На пытанне, наколькі распаўсюджаная такая практыка, яна ўпэўнена адказвае:

«Вядома, цяпер многія так робяць. Вельмі шмат жанчын да нас прыходзіць з гэтымі 8-мю мільёнамі і купляюць нейкую там танненькую там кватэрку».

Ці шукаюць жанчыны пасля таго новага мужа з ліку вайскоўцаў, каб у перспектыве купіць і больш дарагое жытло, жанчына не ведае, але збіраецца спытаць. І называе такі падыход не толькі «працоўнай схемай», але і «бізнэс-планам».

Аўтараў Z-каналаў, якія ўсяляк ухваляюць і рамантызуюць вайну ва Украіне, гэты ролік раз'юшыў, яны не хаваюць свайго абурэння. 

Адзін з іх сцвярджае, што «за такое павінны быць артыкул і тэрмін. А яшчэ з такім павінна разбірацца грамадзянская супольнасць. І ўлады, маць іх, не павінны ёй перашкаджаць».

Іншы гаворыць, што жанчына нагаварыла «адразу на некалькі артыкулаў», і што «жанчын, якія «карысталіся» такой схемай, таксама варта праверыць. Цягне на махлярства са злачынным намерам». Асабліва тэма «чорных удоў», маўляў, саспела і пераспела ў так званых «ЛНР» і «ДНР». А каб гэтаму супрацьстаяць, трэба мяняць заканадаўства: «тыя, якія зноў выйшлі замуж, не павінны атрымліваць правы на маёмасць і грашовыя сродкі вайскоўцаў у першыя паўгода. Гэта мінімум».

«Дарэчы, я ведаю такіх «жонак», якія пасуцца ў мутных чаціках і якіх цікавіць толькі адно: выплаты. Ім пляваць на сужонца, у якога статус «знік без вестак»: яны літаральна асаджаюць усіх і кожнага, каб цела тэрмінова эвакуіравалі і па статусе 200 атрымаць належную выплату. Паверце, такіх курыц нямала. Схема сапраўды працоўная…», — абураецца трэці. 

Пасля таго, як відэа набыло шырокую папулярнасць, рыэлтарка Марына Арлова закрыла свае старонкі ў сацсетках.

Каментары14

  • Жыгуль
    01.04.2025
    Ну калі мужыкі самі згодныя са становішчам скаціны на забой, чаму ж не скарыстацца
  • Нічога дзіўнага
    02.04.2025
    А як яны хацелі, людзі есць людзі, шмат тых хто гатовы палепшыць сваё становішча на бядзе іншых, і шмат хто гэтай нагодай карыстаецца.
  • Filipp
    02.04.2025
    Эх, жанчыны, жанчыны!(
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі3

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Па Мінску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек2

Анколаг назвала самыя распаўсюджаныя віды раку3

Гэта Егіпет? Дом са сфінксам пад Віцебскам здзівіў тыкток4

Ізраіль забіў кіраўніка іранскай разведкі і ягонага намесніка2

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная23

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ5

Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі61

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год5

«Мяне мама заб'е». Моладзь вылецела ў кювет на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну ВІДЭА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі3

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць