Грамадства77

Беларус адпачываў у Егіпце і выпадкова ўключыў роўмінг: з яго спісалі 237 рублёў за 3 мегабайты

Мінчанін думаў, што роўмінг у Егіпце ўвогуле не працуе, але ён памыляўся.

Мінчук Дзмітрый адпачываў у Егіпце ў сакавіку. Мора, сонца, усё ўключана — здавалася, нішто не можа сапсаваць адпачынак. Калі б не адна памылка.

У нейкі момант мужчына выпадкова ўключыў на тэлефоне роўмінг. І паездка імгненна сур'ёзна падаражала. Усяго за 2,7 мегабайта з мінчука спісалі 237 рублёў, пішуць «Моцныя навіны».

«Я ўвогуле не ведаў, што ў Шарме ёсць роўмінг МТС. Для параўнання, там сім-карта на 100 гігабайт каштуе 7 даляраў. Мне пашанцавала, што я праз Wi-Fi гатэля паглядзеў баланс. Так бы былі ўвогуле касмічныя сумы. Чаму мяне не папярэдзілі, што ўключаны роўмінг?» — распавёў мужчына.

Малады чалавек напісаў афіцыйны ліст у кампанію. Там яму патлумачылі, што ўсё законна.

«Ажыццяўленне перадачы даных магчыма як у выніку непасрэдных дзеянняў абанента, так і ў сувязі з асаблівасцямі наладжвання выкарыстанага абсталявання (напрыклад абнаўленне праграм). Спісанне сродкаў было абгрунтавана, прававых падстаў для пераліку або вяртання грашовых сродкаў не маецца», — адказалі ў МТС.

Дарэчы, на сайце аператара выстаўлены тарыфы на роўмінг у розных краінах свету. У Егіпце ў сетках Orange і Etisalat адзін мегабайт інтэрнэт-трафіку ў роўмінгу сапраўды каштуе 84 рублі 82 капейкі.

Каментары7

  • Максим Дизайнер
    02.04.2025
    Эмтэсавіч, Не операторов, а МТС. Это уже воры с репутацией. Я на новом телефоне без настроек за пол дня на 50 или 80 долларов с пеней "насидел" на территории РБ. Раньше просто возвращали деньги, а потом совсем страх потеряли. Знакомые платят по 30-40 рублей в месяц на тарифах за 15, и не понимают, куда трафик улетает.
  • 1234
    02.04.2025
    Усё законна кажуць. Калі чалавек у судзе без адваката і яго разводзяць па няведаньню, таксама выглядае законна
  • .
    02.04.2025
    Аператары (не толькі МТС) дагэтуль любяць падключыць на новы нумар паслугу, якая спачатку бясплатная, а пасля пачынае забіраць грошы.
    То зразумела і не прыгожа.

    А тое, што Вы расказваеце - нейкі дзіцячы сад. Ёсць дэталізацыя і можна зразумець, на якую паслугу менавіта пайшлі грошы.
    Калі гэта інтэрнэт, то, мабыць, выбралі тарыф з мінімальным трафікам і страцілі на ім некалькі (дзясяткаў) гігабайт. Інакш гэтыя +40 руб. або нават +$80 ніяк не атрымаюцца.

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы17

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына шукае праз «Куфар» жывую андатру. Навошта?4

Ці могуць мужчыне адмовіць у дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцём?

Група «чалавекаў-павукоў» паўтарыла легендарную мемную сцэну ў цэнтры Мінска4

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей10

У Беларусь прыходзіць цыкланічная дэпрэсія «Маргарэт»

Намесніка кіраўніка расійскага «Яблыка» асудзілі да 11 гадоў калоніі

ЗША плануюць рэзка павялічыць вытворчасць ракет Tomahawk

Сталі вядомыя абставіны смерці 36‑гадовай актрысы Панецьер, былой нявесты Уладзіміра Клічко3

У Гомельскай вобласці паставяць яшчэ 1500 камер відэаназірання2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы17

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць