Меркаванні

Расія застаецца краінай з нізкай прадукцыйнасцю працы і поўнай адарванасцю сістэмы адукацыі ад патрэб эканомікі — даследаванне

Рабочыя завода «Форд» у Расіі. Фота industriall-union.org.

Феномен «адукацыйнай бурбалкі», які здарыўся ў апошнія 30 гадоў, у Расіі прывёў да поўнага разрыву сувязяў паміж спецыялістамі з вышэйшай адукацыяй і рэальным сектарам эканомікі. Пра гэта ў сваім даследаванні пішуць Яўген Балацкі і Наталля Якімава з Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Расіі («Мир новой экономики», №2, 2021).

Мадэль расійскай эканомікі яны характарызуюць як постіндустрыяльнае грамадства без індустрыяльнага сектара.

Найбольш прыкметным «правалам» структуры расійскай эканомікі аўтары называюць стан двух сектараў — апрацоўчай прамысловасці і навукова-тэхнічнай дзейнасці. У параўнанні з Германіяй доля першай галіны ў Расіі недабірае 5% ад ліку ўсіх занятых, а доля другой — 2,5%. Абедзве названыя галіны непасрэдна звязаныя з тэхналагічным прагрэсам і шмат у чым прадвызначаюць твар усёй нацыянальнай эканомікі.

Сукупнае адставанне Расіі ў двух названых сектарах складае ў параўнанні з Германіяй 7,5%, а з Паўднёвай Карэяй — 5,6%.

Тэхналагічны ўзровень апрацоўчай прамысловасці Расіі застаецца нізкі. Сітуацыя практычна ніяк не змянілася з 1980-х.

У 2000-я адносная прадукцыйнасць працы ЗША перавышала расійскую ў 6,5 разу, да 2017-га разрыў паменшаў да 5,2 разу, але ў 2019 годзе ён ізноў вырас. Вытворчы арсенал расійскай апрацоўчай прамысловасці архаічны, а кваліфікацыя інжынерных кадраў нізкая. Выходзіць замкнёнае кола: апрацоўчыя вытворчасці краіны не развітыя, а таму не прывабліваюць кваліфікаваных інжынерных кадраў, а ВНУ, не маючы магчымасці наладзіць прамыя сувязі з высокатэхналагічнымі кампаніямі, рыхтуюць кадры па загадзя састарэлых праграмах.

Варта адзначыць, што тая самая праблема назіраецца і ў Беларусі.

У расійскай эканоміцы маюцца вялізныя структурна-галіновыя нестыкоўкі ў якасці працоўнай сілы. Прыкладам, каэфіцыент адукаванасці ў апрацоўчай прамысловасці меншы за яго значэнне ў здабыўной прамысловасці, што з'яўляецца відавочным эканамічным нонсэнсам. Умоўна кажучы, найлепшыя кадры ідуць у здабычу нафты, а не ў выраб мікрасхем.

А ў сферах мастацтва, спорту, забаваў і адпачынку ўзровень адукаванасці ў 1,7 разу вышэйшы, чым у апрацоўчай прамысловасці.

Дадзеныя факты лішні раз пацвярджаюць неадэкватнасць запытаў галін эканомікі да якасці кадраў, у прыватнасці, незапатрабаванасць людзей з вышэйшай адукацыяй у нібыта навукаёмістых сектарах.

І вось яшчэ такая сумная статыстыка расійскай эканомікі. Палова расіян з вышэйшай адукацыяй працуе не па спецыяльнасці. 26,6% выпускнікоў ВНУ згаджаюцца на прафесійнае дэкласаванне, уладкоўваючыся на пасады, якія не патрабуюць вышэйшай адукацыі.

Паводле ацэнкі Расстата, не па сваёй спецыяльнасці працуюць каля 60% эканамічна актыўнага насельніцтва, а па ацэнцы Распрацы — да 73%.

Постіндустрыяльная эканоміка характарызуецца невялікай доляй занятых у аграрным і прамысловым сектарах і засяроджванні насельніцтва ў сферы паслуг. Аднак такая мадэль эканомікі грунтуецца на гранічна высокай прадукцыйнасці працы ў аграрным і індустрыяльным сектарах. У Расіі гэтая базавая ўмова не выканана, і яна ўступае ў постіндустрыяльны свет з неэфектыўнымі сельскай гаспадаркай і прамысловасцю. Сацыяльныя наступствы пабудовы «грамадства паслуг» без апорных эканамічных канструкцый у выглядзе названых дзвюх галін могуць быць самымі негатыўнымі, пішуць аўтары даследавання.

Экспарт нафты і газу застаецца асновай даходаў Расіі, у той жа час перадавыя тэхналогіі краіна развіла толькі ў абароннай сферы. Праўда, у апошняе дзесяцігоддзе ў краіне пачаў расці і ІТ-сектар. У цэлым на сёння эканоміка Расіі ў 9 разоў меншая за кітайскую і прыкладна роўная эканоміцы Польшчы, Швецыі, Фінляндыі і краін Балтыі разам узятых, прытым што насельніцтва апошніх амаль у тры разы меншае. Беларусь, прывязаўшы сваю эканоміку да расійскай, прыракла сябе на адставанне як ад Кітая, так і ад краін Еўропы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантовай вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік15

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантовай вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі афіцыйна заявілі пра пачатак Эль-Ніньё4

«Клон» малдаўскага журналіста з фэйкавымі дакументамі ўціраўся ў давер да беларусаў у Польшчы1

Казарцаў: Буду ў «Міратворцы» са Святланай Алексіевіч, Максам Каржом і Сяргеем Ціханоўскім49

У Мінску масава хварэюць каштаны. У чым прычыны і ці можна што з гэтым зрабіць?9

У Германіі ў адной са старых кніг неспадзявана знайшлі дарчы надпіс Альберта Эйнштэйна1

У Полацкім раёне карова захрасла галавой у трактарным каўшы

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Чын Чын Чэнэл»4

Расія распрацавала сістэму РЭБ коштам $1,5 мільёна, здольную глушыць сігнал Starlink на плошчы 20 квадратных кіламетраў5

«Непрымальныя і глыбока трывожныя словы». МЗС Ізраіля выдала пратэст у сувязі з выказваннямі Лукашэнкі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантовай вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік15

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантовай вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць