Меркаванні4747

Зянон Пазьняк: «На выбары з Лукашэнкам пойдуць правакатары ці неглыбакадумныя»

Падчас абмеркавання планаў дзейнасці на ліпеньскім сойме КХП-БНФ бліжэйшы час было прынята рашэнне, што ўдзел у выбарах разам з «узурпатарам Лукашэнкам недапушчальны», паведаміла інфармкамісія партыі.

Падчас абмеркавання планаў дзейнасці на ліпеньскім сойме КХП-БНФ бліжэйшы час было прынята рашэнне, што ўдзел у выбарах разам з «узурпатарам Лукашэнкам недапушчальны», паведаміла інфармкамісія партыі.

«Сутнасць нашага падыходу ў тым, што выбары павінны перш за ўсё адпавядаць Канстытуцыі і закону. Лукашэнка — узурпатар улады і парушальнік Канстытуцыі. Ён не мае права і не павінен чацвёрты раз удзельнічаць у выбарах. Выбары з удзелам Лукашэнкі, калі б такое адбылося, страцілі б усялякі канстытуцыйны, законны сэнс. Гэта было б нелегальнае мерапрыемства, якое (мы ведаем) выкарыстоўвае да таго ж антыдэмакратычныя незаконныя метады галасавання («адміністрацыйны рэсурс», фальсіфікацыю, папярэдняе галасаванне, галасаванне з аб’язной скрынкай па дамах і г.д.). Людзі, якія згадзіліся б удзельнічаць у такім мерапрыемстве, тым самым падтрымлівалі б яго антыканстытуцыйнасць і нелегальнасць, дапамагалі б рэжыму легітымізаваць ягоную выбарчую аферу», — заявіў старшыня КХП-БНФ Зянон Пазняк.

«Мы бачым ужо цяпер, што людзей такіх дастаткова, якія гатовыя спрыяць чарговаму падаўжэнню рэжымнага аўтарытарызму, — кажа палітык. — Адны з іх запісныя правакатары, іншыя глыбока не задумваюцца. Пазбегнуць правакатараў, як правіла, не ўдаецца. Але, паўтаруся, галоўная задача — Лукашэнка не павінен удзельнічаць у выбарах.
У выпадку, калі гэты прынцып будзе парушаны і Лукашэнка ў чарговы раз пойдзе на выбары, тады апраўданы байкот галасавання. Трэба ўлічыць, што байкот прэзідэнцкіх выбараў арганізаваць вельмі цяжка. Тым не менш ісці на незаконныя выбары і тым самым прызнаваць і легалізаваць парушэнне асноўнага закону, цынізм і ашуканства — нельга. У выпадку, калі Лукашэнка не будзе ўдзельнічаць у выбарах, наша народная партыя выставіць свайго кандыдата».

Каментары47

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць