19-гадовага французскага студэнта, які кінуў яйка ў прэзідэнта Эмануэля Макрона, змясцілі ў псіхіятрычную лякарню.
«На запыт пракуратуры Ліёна гэты мужчына прайшоў псіхіятрычную экспертызу, якая прыйшла да высновы, што яго арышт трэба адмяніць, а сам ён павінен быць шпіталізаваны пад прымусам», — гаворыцца ў заяве пракурора.
Нагадаем, напярэдадні на гандлёвым кірмашы ў Ліёне хлопец кінуў яйка ў Макрона, сам прэзідэнт не пацярпеў.
Нападніка спачатку ўзялі пад варту за «наўмысны гвалт над асобай, надзеленай дзяржаўнай уладай».
Au #sirha2021, @EmmanuelMacron victime d'un jet d'oeuf. Le projectile a rebondi sur l'épaule du Président de la République. Le jeune homme a été interpellé par le service d'ordre - IMAGES LYONMAG pic.twitter.com/n10POB2MEn
— Lyon Mag (@lyonmag) September 27, 2021
Каментары