Грамадства11

Улады арыштавалі зямельны ўчастак экс-рэдактаркі «Новага Часу» Аксаны Колб

Арышт маёмасці адбыўся яшчэ 31 ліпеня 2024 года, але пра гэта Аксана Колб даведалася днямі. Яна мяркуе, што гэта адбылося ў межах крымінальнай справы, заведзенай на яе напрыканцы 2023 года нібыта «за дыскрэдытацыю» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе БАЖ.

Фота: Новы Час

Былая рэдактарка «Новага Часу» Аксана Колб кажа, што ўся маёмасць, што заставалася ў яе ў Беларусі, складала «зямельны ўчастак ў 6 сотак, спадчына па маме, і каля 30 акцый прадпрыемства «Лідабудматэрыялы».

«Днямі высветлілася, што 31 ліпеня 2024 на ўчастак наклалі арышт. Ці арыштаваныя акцыі, не ведаю, але, думаю, што так. Спраўдзіць пакуль што, праўда, не магу», — распавяла журналістка службе маніторынгу БАЖ.

Аксана Колб лічыць, што арышт адбыўся ў межах крымінальнай справы, заведзенай на яе напрыканцы 2023 года. Падрабязнасцяў яна не ведае — толькі тое, што справа распачатая Следчым камітэтам у Брэсце нібыта «за дыскрэдытацыю» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Няма інфармацыі і пра рашэнне суда Валожынскага раёна, куды Аксану Колб «у якасці асуджанай» выклікалі позвай на 19 сакавіка 2025 года па заяве мясцовага РАУС «аб замене прызначанага пакарання на больш строгае». Аксане Колб у 2022 годзе прызначылі 2,5 гады «хіміі», пасля прысуду яна аказалася часова свабоднай і пакінула Беларусь.

Каментары1

  • Чытач
    16.07.2025
    "Новы Час" - сапраўды прабеларускае выданне, таму маскалі яго ня любяць больш за ўсіх.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць