Нерухомасць

Беларусы будуць плаціць падатак на нерухомасць з першай кватэры? Абнародаваны праект закона

Ужо некалькі тыдняў беларусы абмяркоўваюць чуткі аб зменах у Падатковы кодэкс краіны. Аказалася — праўда. У аўторак праект закона «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» з'явіўся на афіцыйным сайце Мінфіна. Запланаваныя праўкі занялі 186 старонак, частка з іх тычыцца нерухомасці.

У прыватнасці, з 2022 года падаткам на нерухомасць можа абкладацца нават адзіная кватэра ва ўласнасці, піша Onliner.by.

На сёння ўласнікі жылых памяшканняў плацяць падатак на нерухомасць толькі ў тым выпадку, калі валодаюць двума і больш аб'ектамі. Льгота на першую кватэру прадугледжана артыкулам 228 Падатковага кодэкса краіны (пункт 4.4). Аднак з 1 студзеня 2022 года ўсё можа змяніцца. Адпаведную прапанову ўжо ўнеслі ў праект закона.

Выключэнне зроблена толькі для некалькіх катэгорый ільготнікаў (пенсіянеры, інваліды I і II групы, непаўналетнія, недзеяздольныя, вайскоўцы, удзельнікі Вялікай айчыннай вайны). Пра гэта сведчыць 114-ы пункт новага праекта.

Пры гэтым, калі льготнікі маюць два і больш аб'ектаў падаткаабкладання, то льгота распаўсюджваецца толькі на адзін з іх.

Onlíner спрабаваў высветліць падрабязнасці ў Мінфіне, але там ад каментароў пакуль устрымліваюцца. У прэс-службе растлумачылі, што закон яшчэ не прыняты, ён на стадыі разгляду, у найбліжэйшы час у Міністэрстве выступяць з тлумачэннямі.

Нагадаем, што сёння падатак на нерухомасць для фізічных асоб складае 0,2% ад кошту аб'екта нерухомасці і распаўсюджваецца на другую і наступныя памяшканні ў шматкватэрных і (або) блакіраваных жылых дамах. Тэрмін выплаты падатку — не пазней за 15 лістапада бягучага года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы7

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках7

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы7

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць