Улада

Заснаваны Стыпендыяльны фонд імя Уладзіміра Фурса

Кіраўнічая рада Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня) заснавала прыватны стыпендыяльны фонд у памяць прафесара Уладзіміра Фурса. Фонд прызначаны для падтрымкі адукацыі і даследаванняў праз супрацоўніцтва грамадзян Беларусі і суседніх краін.

Як паведамляе прэс‑служба ЕГУ, група сябраў кіраўнічай рады ініцыявала стварэнне фонду падчас пасяджэння ў Вільні 25 чэрвеня, «каб такім чынам увекавечыць неацэнны ўклад прафесара Фурса ў развіццё ЕГУ, у адукацыйны і даследчы цэнтр рэгіянальнага значэння». Члены кіраўнічай рады ўжо сабралі ў фонд 4 тыс. даляраў ЗША.

Фонд будзе забяспечваць падтрымку першакурснікаў бакалаўрскіх і магістэрскіх праграм, якія прадэманстравалі пры паступленні выключныя заслугі і з’яўляюцца грамадзянамі суседніх з Беларуссю краін — Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Рашэнні аб кірунках навучання студэнтаў і ўзроўнях іх падтрымкі будзе ажыццяўляцца ЕГУ ў рамках устаноўленага працэсу размеркавання стыпендый. Адміністратарам фонду часова выступаюць Амерыканскія рады па міжнароднай адукацыі (AРE).

Фонд прымае прыватныя ахвяраванні праз інтэрнет‑сайт Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі . З гэтай старонкі можна зрабіць грашовы перавод толькі праз банкаўскія карткі сістэм Visa альбо Mastercard, выдадзеныя банкамі ЗША, ці праз сістэму PayPal.

Асоб, якія жадаюць зрабіць ахвяраванне іншым спосабам, прэс‑служба ЕГУ просіць звязвацца непасрэдна з віцэ‑прэзідэнтам па развіцці Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі Вільямам Браўнам, e‑mail: [email protected].

***

46‑гадовы Уладзімір Фурс памёр 4 чэрвеня гэтага года. Ён працаваў у ЕГУ з 2002 года, у сакавіку 2009 года стаў загадчыкам сектара навуковых даследаванняў ЕГУ. Стваральнік і кіраўнік магістэрскай праграмы «Сацыяльная тэорыя і палітычныя філасофія», ініцыятар і кіраўнік шэрагу рэгіянальных і міжнародных навукова‑даследчых і адукацыйных праектаў. Аўтар чатырох манаграфій і больш чым ста публікацый на беларускай, рускай, украінскай, англійскай, літоўскай, французскай мовах. Прафесара Фурса лічылі лідэрам новага для айчыннай думкі кірунку — сацыяльнай тэорыі, які ўнёс значны ўклад у развіццё філасофіі і сацыяльных навук Беларусі і рэгіёну.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі11

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

Арына Сабаленка стала амбасадаркай яшчэ аднаго брэнда2

У Польшчы Касцёл заклікаў спыніць распальванне варожасці да ўкраінцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі11

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць