Здарэнне адбылося 6 кастрычніка. 27-гадовая жанчына пайшла на працу, пакінуўшы сваю дачку пад наглядам 30-гадовага сужыцеля. Калі жанчына вярнулася дадому, дзіця спала.

Ноччу дзяўчынка пачала задыхацца — маці неадкладна выклікала медыкаў, аднак дзяўчынка памерла ў машыне хуткай дапамогі, паведамляе СК.
Пры правядзенні судова-медыцынскай экспертызы ўстаноўлена, што смерць дзяўчынкі наступіла ад шматлікіх траўмаў.
У ходзе допыту 30-гадовы мужчына даў прызнальныя паказанні і расказаў аб злачынстве.
Яму выстаўлена абвінавачванне па п. 2 і 6 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства заведама малалетняга, у бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю). Мужчына пад вартай.
-
У Мінску п'яны кіроўца збіў пешахода, а яго нецвярозы пасажыр хацеў з'ехаць з месца ДТЗ на тым жа аўто
-
Рэйсавы аўтобус Гомель — Вільня трапіўся на кантрабандзе
-
«Феліксу трэба час на адаптацыю, і яму гатовыя дапамагаць, адаграваць і любіць». Гісторыя пра тое, як удалося прыстроіць ката Рамана Цымберава
Каментары