Ці чакаць абвалу заробкаў, што будзе з рублём і калі санкцыі ўдараць па Беларусі — вялікая гутарка з Барнуковай
Многія добра памятаюць 2011 год і найбуйнейшую дэвальвацыю, калі людзі тоўпіліся каля абменнікаў і ў спешцы змяталі з прылаўкаў усё, што на іх яшчэ было. Ці можа гэтая гісторыя паўтарыцца зноў? Можа, лічыць эканаміст Кацярына Барнукова.
Мы пагаварылі з ёй пра тое, ці сапраўды ўсё так кепска з эканомікай Беларусі: ці стануць заводы, ці будуць грошы на заробкі бюджэтнікам, на пенсіі? Якія яшчэ падаткі могуць увесці беларускія ўлады? Што адбываецца з «Беларуськаліем» і «Нафтанам» і як яны будуць абыходзіць санкцыі? Ці стане дапамагаць у гэтым Расія і што папросіць Пуцін у Лукашэнкі ў абмен на сваю падтрымку?
У вялікім інтэрв'ю Кацярына кажа, чаму мы столькі гадоў ходзім вакол «па пяцьсот» і чаму ва Украіне і Малдове зарплаты, як у Беларусі. Тлумачыць, колькі інвестыцый краіна страціла з-за рэпрэсій. А таксама разважае пра тое, ці дапаможа беларускім уладам разгром грамадзянскай супольнасці і знішчэнне незалежнай сацыялогіі.
00:51 — рэальная сітуацыя ў беларускай эканоміцы
05:22 — калі чакаць асноўны ўдар санкцый і як пацерпяць звычайныя беларусы
09:58 — што адбываецца з «Нафтанам»
11:56 — чаму Кітай не будзе ратаваць Беларусь
16:27 — колькі інвестыцый мы недаатрымалі з-за рэпрэсій
18:52 — ці дапамогуць санкцыі падняць нацыянальную эканоміку, як сцвярджае Мясніковіч
20:36 — ці могуць Беларусь адключыць ад SWIFT
21:12 — ці пакрые Расія ўсе страты Беларусі?
23:38 — ці патрапяць пад санкцыі расійскія кампаніі, якія будуць дапамагаць беларускім
26:24 — што будзе, калі Расія пашырыць свой бізнэс у Беларусі
31:58 — пра дзіравыя санкцыі і супрацу з Захадам
33:39 — што з «Беларуськаліем» і пастаўкамі
37:22 — як будзе выкручвацца з-за ўвядзення санкцый тытунёвая фабрыка «Нёман»
38:50 — ці мае эфект масавая скупка валюты і зняцце грошай з дэпазітаў
42:45 — чаму мы столькі гадоў ходзім вакол зарплаты ў $500
46:57 — ці можа паўтарыцца сітуацыя 2011 года і дэвальвацыя
49:05 — што было б з эканомікай, калі б улады ўвялі лакдаўн
51:21 — чаму ўлада не падтрымала малы і сярэдні бізнэс у пандэмію
53:26 — ці можа здарыцца, што не будзе чым плаціць заробкі бюджэтнікам і пенсіі
59:05 — сітуацыя з IT у краіне
01:02:33 — што страціла Беларусь за год рэпрэсій
01:04:58 — ці дапаможа разгром грамадзянскай супольнасці ўладам захавацца
01:12:20 — чаму беларускія ўлады знішчылі незалежную сацыялогію
1:17:41 — пра новыя падаткі і на чым яшчэ беларускія ўлады паспрабуюць зарабіць
1:23:53 — беларусы баяцца капіталізму? На самай справе не
1:26:03 — ці засталіся ў беларускай уладзе людзі, гатовыя падымаць, а не тапіць эканоміку
1:29:21 — эканоміка можа абрынуцца. Ці патрэбныя перамены такім коштам?
Каментары