Грамадства

Палітвязню Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне. Яму пагражае да 12 год зняволення

Расіяніну Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне па частцы 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне сацыяльнай варожасці групай асоб). Яму пагражае да 12 год зняволення. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

«Яны мяне амаль зламалі ў траўні, але цяпер я не дам ім гэтага зрабіць, яны мяне не зломяць!», — цытуе «Вясна» яго словы.

Ягора Дуднікава затрымалі 5 мая за тое, што ён агучваў відэаролікі і рабіў аўдыяпаведамленні ў тэлеграм-канале «ОГСБ». Тады на яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). У лісце з СІЗА ён расказаў пра катаванні і збіццё.

Напісаць Ягору Дуднікаву можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым4

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы10

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам5

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх70

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот16

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым4

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць