Свет1919

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот

Доўгі час суседняя з Польшчай Германія была сімвалам росквіту і прыцягвала многіх людзей з іншых краін. Працоўныя месцы, інфраструктура, квітнеючая эканоміка — Германія ўспрымалася як абяцанне лепшага жыцця. Але лічбы за 2024 год сведчаць пра іншае, расказвае Euronews. 

Паводле звестак Федэральнага статыстычнага ўпраўлення, у 2024 годзе з Германіі ў Польшчу пераехалі 90 807 чалавек, а з Польшчы ў Германію — 82 082. Так званы «міграцыйны шлях», які з 1980‑х гадоў бесперапынна рухаўся ў адным кірунку, падобна, на гэты момант падышоў да канца і змяніў вектар.

«Не так ужо шмат людзей вяртаецца ў Польшчу. Рэальная змена заключаецца ў тым, што значна менш людзей пераязджаюць з Польшчы ў Германію,

— тлумачыць Бастыян Сендхардт, палітолаг з берлінскага аддзялення Нямецкага інстытута Польшчы. — Хоць эміграцыя з Германіі ў Польшчу крыху павялічылася, значна больш важкім фактарам адмоўнага балансу з’яўляецца тое, што прыток насельніцтва з Польшчы проста скарачаецца».

У 2024 годзе грамадзяне Польшчы складалі 6,6% замежнага працаздольнага насельніцтва Германіі — трэцюю па велічыні групу замежнікаў пасля туркаў і ўкраінцаў. У 2024 годзе чыстая іміграцыя гэтай групы скарацілася ўпершыню з моманту ўвядзення вольнага перамяшчэння рабочай сілы ў 2011 годзе — чыстая міграцыя ўпала з плюс 15 000 да мінус 11 000 чалавек.

Паводле звестак Інстытута даследаванняў занятасці (IAB), каля 30,7% палякаў, якія пражываюць у Германіі, разглядаюць магчымасць пакінуць краіну. Каля 4,1% ужо маюць канкрэтныя планы па ад’ездзе — з іх 68% хочуць вярнуцца ў Польшчу, асабліва сярод маладых людзей да 35 гадоў.

Што ж з’яўляецца прычынай гэтых змен? Сендхардт апісвае гэта як два паралельныя працэсы: «З аднаго боку, фактары прыцягнення, якія робяць Германію прывабнай, паменшалі. З іншага боку, паменшалі фактары, якія заахвочваюць людзей эміграваць з Польшчы».

Гэта стасуецца з данымі апытання IAB: палякі ў якасці асноўных прычын для магчымага ад'езду з Германіі называюць агульную эканамічную сітуацыю ў Германіі (57,7%), палітычную сітуацыю (56,0%), высокія падаткі (45,9%) і дарагую бюракратыю (38,0%).

У Польшчы змяніўся вобраз Германіі, адзначае Сендхардт: «Доўгі час Германія была краінай, на якую людзі глядзелі з захапленнем. Там можа быць не вельмі добрае надвор’е ці пачуццё гумару, але вы можаце зарабіць неблагія грошы, і інфраструктурныя праекты працуюць. Сёння гэты вобраз ужо не вытрымлівае крытыкі. Абяцанні росквіту больш не дзейнічаюць у Германіі».

У той жа час Польшча імкліва развіваецца. У цяперашні час краіна з’яўляецца шостай па велічыні эканомікай у ЕС, а яе эканамічны рост у мінулым годзе склаў 3,2%, прычым прагнозы на 2026 год яшчэ вышэйшыя. У той час як Германія паказала рэкордны год у гэтым дзесяцігоддзі з ростам у 2,7% — восем гадоў таму, — Польшча рэгулярна расла прыкладна на пяць працэнтаў у год.

Калі зірнуць на рынак працы, то карціна таксама выглядае інакш, чым пакаленне таму: узровень беспрацоўя ў Польшчы ў лютым 2026 года складаў 3,2%, што робіць гэты паказчык адным з самых нізкіх ва ўсім ЕС. У Германіі гэты паказчык складае 4,0%, а ў сярэднім па ЕС — 5,9%.

Сендхардт кажа пра змену менталітэту: «У Польшчы зараз зусім іншы дух, калі гаворка ідзе пра погляд на будучыню. У той час як жыхары Польшчы лічаць, што заўтра будзе лепш, чым сёння, жыхары Германіі схільныя думаць, што заўтра будзе горш. Той, хто едзе з Германіі ў Варшаву на цягніку, трапляе ў горад, дзе лічбавізацыя паўсядзённага жыцця развіта значна больш, чым тут».

З 2022 года Польшча прапануе падатковыя ільготы для рэпатрыянтаў. У межах так званай «Ulga na Powrót» (ільгота на вяртанне) людзі, якія пражылі за мяжой не менш за тры гады, могуць прэтэндаваць на льготу па падаходным падатку ў памеры 85 528 злотых (каля 19 700 еўра) у год на працягу чатырох гадоў запар. Разам з агульнай польскай ільготай, якая не абкладаецца падаткам, рэпатрыянты могуць зарабляць да 115 000 злотых (каля 26 500 еўра) у год без выплаты падаткаў.

Каментары19

  • Бгг
    03.05.2026
    " з Германіі ў Польшчу пераехалі 90 807 чалавек, а з Польшчы ў Германію — 82 082" тююююю, 7тыс поляков в минус, хаха! Зато 80 тыс сирийцев в плюс.
  • Ахаха
    03.05.2026
    А как обстоят дела у 900 тысяч поляков в Великобритании и почти 9 миллионов в Америке?
  • Ник
    03.05.2026
    За деньги и гранты, которые Польша получает от ЕС на протяжении 30 лет, было бы странным если бы их экономика не росла.

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Самы дарагі дом у жніўні прадалі за 600 тысяч даляраў

На чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз змену умоваў надвор'я1

У Беластоку адкрылі беларускую кнігарню Kamunikat.shop. Як прайшло адкрыццё і што абмяркоўвалі?15

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць