Спорт

Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК

Кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла з чыноўнікамі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) па відэасувязі. Гэта быў яе першы кантакт са спартыўнымі функцыянерамі за межамі Кітая, пачынаючы з 2 лістапада, калі яна заявіла, што былы першы віцэ-прэм'ер Кітая Чжан Гаолі прымусіў яе да сэксу.

Пэн Шуай на працягу 30 хвілін размаўляла з прадстаўнікамі МАК, у тым ліку з кіраўніком арганізацыі Томасам Бахам. Яна «падзякавала МАК за тое, што непакояцца пра яе жыццё», - распавялі ў арганізацыі.

«Яна патлумачыла, што знаходзіцца ў бяспецы і здаровая, жыве ў сваім доме ў Пекіне, але хацела б, каб у гэты час паважалі яе асабістае жыццё. Таму цяпер яна аддае перавагу праводзіць час з сябрамі і сям'ёй», - сказана у заяве МАК.

Пэн Шуай перагаварыла з МАК на фоне росту клопату пра яе лёс.

Нягледзячы на тое, што 21 лістапада кітайскія журналісты паказалі свежае відэа з удзелам тэнісісткі, а ў сацсетках з'явіліся паведамленні ад яе імя, заставаліся асцярогі, што яна несвабодная і не можа дзейнічаць самастойна. Сама Пэн Шуай потым абвергла інфармацыю пра дамаганні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць