Грамадства

Палітзняволенага актывіста з Гомеля асудзілі да 1,5 года калоніі за шэсць каментарыяў у тэлеграм-чатах

У судзе Савецкага раёна Гомеля 22 лістапада да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса асудзілі палітзняволенага гомельскага актывіста Яўгена Маркаўца, паведамляюць праваабаронцы.

Суд за шэсць каментарыеў гамельчука ў тэлеграм-чатах доўжыўся амаль два месяцы. Пад вартай Яўген утрымліваецца ўжо паўгода. Справу разглядаў суддзя Віталь Каўбеня, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Аляксандр Шынкароў. 

Па версіі абвінавачвання, у жніўні і верасні мінулага года Маркавец у тэлеграм-чатах размясціў заклікі да супрацьпраўных дзеянняў. Таксама ў «Тэлеграме» ён пакінуў абразлівы каментарый у адносінах да супрацоўніка АМАПа Варушчанкі. Усяго ў матэрыялах справы фігуруе шэсць каментарыеў.

Яўген Маркавец прызнаў віну часткова — абразлівы каментарый ён насамрэч змясціў, а вось заклікаў да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, не рабіў.

Яўген Маркавец патлумачыў у судзе, што быў вельмі ўзрушаны збіццём пратэстоўцаў, нават ужо затрыманых у пастарунках, таму на эмоцыях пісаў гэтыя каментарыі, у якіх выказваў сваё меркаванне, а не заклікаў да канкрэтных супрацьпраўных дзеянняў.

Падчас судовых спрэчак пракурор Аляксандр Шынкароў заявіў, што віна Яўгена Маркаўца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса цалкам даказаная і запатрабаваў пакараць яго двума гадамі калоніі. Таксама пракурор настойваў, каб гамельчук выплаціў пацярпеламу амапаўцу 2000 рублёў.

У выніку, суддзя Віталь Каўбеня асудзіў Яўгена Маркаўца на паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суд пастанавіў спагнаць з палітвязня на карысць пацярпелага амапаўца тысячу рублёў, што на палову меней, што патрабаваў пракурор. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць