Свет

Пуцін заявіў, што яго права пераабірацца прэзідэнтам стабілізуе сітуацыю

Прэзідэнт Расіі пакуль не вырашыў, ці будзе ён пераабірацца на новы прэзідэнцкі тэрмін. З такой заявай ён выступіў падчас форуму «ВТБ Капіталу» «Расія кліча!», паведамляе РБК.

РБК

Кіраўнік расійскай дзяржавы падкрэсліў, што мае права абірацца на новы тэрмін.

«У адпаведнасці з Канстытуцыяй, я маю права абірацца на новы тэрмін. Буду я гэта рабіць, ці не, я пакуль сам для сябе яшчэ не вырашыў. Але сама наяўнасць гэтага права ўжо стабілізуе ўнутрыпалітычную сітуацыю», — заявіў Пуцін, адзначыўшы разам з тым, што не лічыць «мэтай Расіі» сваё перавыбранне.

Пуцін параўнаў гэта з сітуацыяй у ЗША, калі прэзідэнт краіны Джо Байдэн заявіў пра намер абірацца на другі тэрмін. Па словах Пуціна, гэтае рашэнне амерыканскага лідара «таксама стабілізуе сітуацыю» ў ЗША. Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць у 2024 годзе, на той момант Байдэну будзе 81 год.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць