Меркаванні

Інтым з Пуціным

Улюбёная забаўка аналітыкаў – варажыць, ці згадалі сусьветныя гранды беларускае пытаньне». Піша Аляксандар Класкоўскі.

Улюбёная забаўка аналітыкаў – варажыць, ці згадалі сусьветныя гранды беларускае пытаньне». Піша Аляксандар Класкоўскі.

У тых, хто рэгулярна чытае адмыслова заточаныя ўэб-рэсурсы, можа скласьціся ўражаньне, што прагрэсіўнае чалавецтва засынае й прачынаецца з думкаю пра дэмакратызацыю Беларусі. Насамрэч заходняга абываталя гэтае пытаньне дапякае ня болей, чым як савецкіх пралетараў, сагнаных у абед на мітынг, хвалявалі праблемы змаганьня з апартэідам у Паўднёвай Радэзіі.

Дый лідэры вялікіх краінаў – людзі прагматычныя. Нават калі б не калатнеча ў Лібане, не свавольствы Кім Чэн Іра ды хворая скула іранскай праблемы, – усё адно містэр Буш з фраў Мэркель у царскім антуражы пецярбурскага саміту ня сталі б як абухом па галаве мясіць сябра Ўладзімера «беларускім пытаньнем».

З энэргетычнай імперыяй варта лічыцца. Дый паразуменьне датычна блізкаўсходняга крызісу, ядравай праграмы Тэгерану, паўночнакарэйскіх закідонаў – усё гэта з пункту гледжаньня Вашынгтону, бадай, вартае таго, каб скрозь пальцы глядзець на пэўныя грахі Крамля. Нейкая згадка пра Belarus мо’ й прасьлізнула за чаркай гарбаты, але трэба быць зусім наіўным, каб спадзявацца, што падобнае мерапрыемства прадвызначыць лёс нашай краіны.

Па-свойму гэта разумее і тутэйшая ўлада. Таму так дэманстратыўна выносіцца напярэдадні G8 прысуд Казуліну. Таму ляціць у Менск Уга Чавэс. Таму раз-пораз атрымліваюць дулю пад нос Брусэль ды Страсбург.

Эўрапейскія палітыкі ў разгубленасьці. То кіраўнік дыпляматычнага ведамства Фінляндыі, якая старшынюе ў Эўразьвязе, раптам заяўляе, што беларускай кіроўнай эліце тыя санкцыі бы мерцьвяку прыпарка. То трапляе ў прэсу фрагмэнт канфідэнцыйнае перапіскі галяндзкага эўрапарлямэнтара Вірcмы зь Мілінкевічам. Няма чаго, маўляў, панове апазыцыянэры, шастаць па тых Брусэлях – давайце мацуйце кааліцыю ды заваёўвайце сымпатыі электарату ў сваіх родных палестынах!

Мілінкевічу зрабілі мядзьведжую паслугу. І ён мусіць ламацца ў адчыненыя дзьверы, даводзячы патрэбнасьць як кропкавых санкцыяў, так і міжнародных сувязяў апазыцыі. Сапраўды, было б глупствам адмаўляцца ад магчымасьці, напрыклад, разам з кіроўнымі асобамі замежных краінаў адкрываць праграмы навучаньня для рэпрэсаваных студэнтаў. Дый увогуле ўзровень кантактаў, недасяжны для афіцыйнага кіраўніка, – ці не галоўны піяраўскі козыр апазыцыйнага лідэра. І ня варта заганяць яго ў вадэвільную ролю местачковага карбанарыя.

Пры ўсёй важнасьці вандровак Мілінкевіча па краіне сьмешна было б разьлічваць, што ён вось так возьме ды сваёй харызмаю па чарзе запаліць рэвалюцыйнае полымя ў кожным раёне. У лідэра мусіць быць працаздольная каманда, на плечы якой кладзецца карпатлівая штодзённая праца.

І ўжо сёньня варта дэталёва распрацоўваць кампанію ў зьвязку з мясцовымі выбарамі, што могуць зваліцца як сьнег на галаву. Пакуль тут, у краіне, у грамадзтве, нічога ня зрушыцца, дык і Вашынгтон з Брусэлем не дадуць рады – ні заявамі, ні санкцыямі, ні інтымнымі размовамі з гаспадаром Крамля.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць