Свет

Дзяржсакратар ЗША лічыць, што міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю і ваенная пагроза ў дачыненні да Украіны звязаныя з «Паўночным патокам — 2»

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен мяркуе, што цяперашняя сітуацыя вакол Украіны, міграцыйны крызіс ля граніц Беларусі з Еўрасаюзам, а таксама праект газаправода «Паўночны паток — 2» звязаныя паміж сабой. Такую думку ёй выказаў у часе выступу ў пятніцу на анлайн-форуме Reuters Next, паведамляе ТАСС.

У Блінкена спыталі, ці лічыць ён «ваенную пагрозу ў дачыненні да Украіны», сітуацыю з мігрантамі на беларускай мяжы, а таксама «Паўночны паток — 2» «скаардынаванай геапалітычнай стратэгіяй» Масквы, якая такім чынам нібыта можа аказваць ціск на Еўропу.

«Што ж, верагодна, так. Іншымі словамі, усе гэтыя з'явы маюць месца, і яны звязаныя адна з адной», — адказаў Блінкен.

«Тое, што мы бачым у Беларусі на мяжы з трыма краінамі, <…> і ў той жа час расце ціск на Украіну, а таксама, так, энергетыка таксама, асабліва напярэдадні зімы. Усё гэта складваецца разам», — сказаў ён.

Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» цалкам завяршылася 10 верасня 2021 года. Першапачаткова гэта планавалася зрабіць да канца 2019 года, аднак праз санкцыі ЗША працэс затармазіўся. Расійскі бок неаднаразова падкрэсліваў, што газаправод з'яўляецца выключна камерцыйным праектам, які рэалізуецца сумесна з еўрапейскімі партнёрамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»21

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Усе навіны →
Усе навіны

Рэстлер Логан Пол прадаў калекцыйную картку з пакемонам за 16 мільёнаў даляраў. Гэта сусветны рэкорд1

Дзеці, зачатыя зімой, могуць мець пажыццёвую абарону ад лішняй вагі3

Бандарэнка накінуўся на Ціханоўскую. Вінаградаў рэзка адказаў яму27

Да канца года ў серыйную вытворчасць збіраюцца запусціць беларускі аўтамат33

«Хочаш, каб у цябе ногі адмовілі, як у Ігнатовіча?» Лосік расказаў, як перасякаўся ў турме з асуджанымі за забойства Дзмітрыя Завадскага2

Фільм «Господин Никто против Путина» абурае нават антываенных расіян. Долін патлумачыў чаму10

«Доўгія спіцы ляжаць на дарозе. Могуць і ў шыны прыляцець». Кіроўцы гадаюць, што гэта1

МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень7

На Вілейскім вадасховішчы два рыбакі атруціліся ў намёце чадным газам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»21

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць