Грамадства11

У Літве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку праз Інтэрпал

Літоўскія памежнікі днямі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку па ініцыятыве Даніі. Пра гэта 17 лютага паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Фота: vsat.lrv.lt

Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Меднікі» (з беларускага боку — «Каменны Лог»). Раніцай 15 лютага 31‑гадовага беларуса знялі з аўтобуса, які ехаў з Мінска ў Коўна. Падчас праверкі высветлілася, што прыкладна месяц таму дацкая паліцыя абвясціла яго ў міжнародны вышук праз Інтэрпал.

Менш чым праз гадзіну пасля затрымання мужчыну перадалі супрацоўнікам паліцыі, якія прыбылі з Вільні. Яго даставілі ў сталічны ізалятар.

Паводле звестак літоўскай службы, за першыя сем тыдняў 2026 года памежнікі затрымалі 73 чалавекі, якіх шукалі праваахоўныя органы Літвы і іншых краін за розныя злачынствы або правапарушэнні. Сярод іх большасць — грамадзяне Літвы (58 чалавек). Таксама былі затрыманыя грамадзяне Расіі (6), Латвіі (3), Беларусі (2), а таксама Ірландыі, Вялікабрытаніі, Малдовы і Украіны — па адным чалавеку.

У 2025 годзе літоўскія памежнікі затрымалі 11 беларусаў, што знаходзіліся ў вышуку, а ў 2024 годзе — 6.

Каментары1

  • Стопхам
    17.02.2026
    [Рэд. выдалена]

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць