Грамадства3737

Да канца года ў серыйную вытворчасць збіраюцца запусціць беларускі аўтамат

Аўтамат VSK-100 плануюць запусціць у серыйную вытворчасць у Беларусі да канца 2026 года. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч у інтэрв'ю каналу «Першы інфармацыйны».

Фота: БелТА

Па словах Вальфовіча, VSK-100 — сучасны беларускі аўтамат са стопрацэнтнай лакалізацыяй. Пасля запуску ў масавую вытворчасць яго мяркуецца пастаўляць ва Узброеныя сілы і іншыя сілавыя структуры.

Па даных ТАСС, аўтамат VSK-100 па памерах блізкі да АК-74: даўжыня — 915 мм, вышыня — 265 мм, шырыня — 6,5 мм. Вага без магазіна — 4,3 кг. Аўтамат прызначаны для патронаў калібру 7,62×39 мм, магазін змяшчае 30 патронаў. Рэжым стральбы — паасобны або аўтаматычны, тып замыкання — паваротны, механізм з бакавым газавым рухавіком.

Вытворчасць VSK-100 вядзецца на прадпрыемствах «БСВТ — новыя тэхналогіі» ў Станькаве.

Каментары37

  • Крынж
    17.02.2026
    Булпап на базе АК..) поспехаў з гэтым лайном. Судзячы па малюнку экстракцыя гільзаў толькі пад праўшу, плюс 100 пудоў павялічаная аддача і пагоршаная кучнасць і не вядома як ен увогуле будзе працаваць. Навошта вынаходзіць цеплую ваду?
  • Абу
    17.02.2026
    А айчынны кампутар не запусцяць.
  • Чел
    17.02.2026
    Так и не понял, чем он от АК-74 отличается. Тем что его производят в Беларуси? Зачем тогда название менять? Или это уже так повелось, начиная с белорусского ноутбука, монитора, сотового телефона и т.д.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць