Грамадства77

МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень

У тэлеграм-канале Міністэрства надзвычайных сітуацый раніцай 16 лютага з'явілася паведамленне, што напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, ведамства робіць «важны крок насустрач нашым культурным караням».

«На працягу бліжэйшага тыдня наш Telegram‑канал і інтэрнэт‑партал МНС Беларусі будуць весці вяшчанне на беларускай мове», — аб'явіла МНС.

І сапраўды, наступныя паведамленні ў канале пачалі з'яўляцца па-беларуску. 

«Родная мова — гэта не толькі сродак зносін, але і жывая нітка, якая злучае пакаленні, гісторыю і сэрцы людзей. Таму запрашаем вас прайсці гэты шлях разам з намі — адкрыць для сябе прыгажосць, гучанне і цеплыню беларускай мовы ў штодзённых навінах, парадах і паведамленнях», — адзначае прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Каментары7

  • МНС зрабіла беларускамоўным цэлы год
    16.02.2026
    наступны крок - МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы год
  • Палумеры
    16.02.2026
    А што потым? Два тыдні, мабыць тры тыдні? Уявіце сабе, цэлы месяц беларускай мовы! Песцяць нас, спадарства, гэтыя ўлады
  • там дзе помнікі леніну, пушкіна, цоя (імперска - маскоўскія ) бяда паўсюль
    17.02.2026
    там дзе помнікі леніну, пушкіна, цоя (імперска - маскоўскія ) бяда паўсюль. Маскавіты ІМПЕРЫЯЛІСТЫ , калі будзе рэстытуцыя культурнай спадчынны ? "Знайшліся фонды пінскай бібліятэкі ордэна францысканцаў. Яны ў Санкт-Пецярбургу. Даследчык-беларус з Масарыкавага ўніверсітэта ў чэшскім горадзе Брно Андрэй Калавур на сваёй старонцы ў фэйсбуку расказаў пра лёс адной з найстаражытнейшых і найбагацейшых бібліятэк з Беларусі, якая была вывезеная ў pасію пасля таго, як у 1939 годзе ў Заходнюю Беларусь увайшла Чырвоная армія."
    -NN

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць13

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць