Здарэнні

Жыхара Гомеля асудзілі на 24 гады за забойства двух чалавек. Яны адмовіліся даць закурыць 

У Гомелі абвясцілі прысуд 40-гадоваму мясцоваму жыхару, які абвінавачваўся ў падвойным забойстве, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Забойства здарылася ў ноч на 14 ліпеня 2020 года. Двое мужчын сядзелі ў альтанцы ў двары дома на вуліцы Дворнікава і гучна слухалі музыку. Да іх падышоў трэці і спачатку нанёс аднаму некалькі ўдараў нажом у сэрца, затым напаў на другога. У выніку абодва мужчыны загінулі.

У судзе абвінавачаны распавёў, што быў у гасцях у сябра. Выйшаў у двор пакурыць, заўважыў двух чалавек і падышоў папрасіць цыгарэту. Узнікла сварка, мужчына дастаў нож.

Суд прыгаварыў яго да 24 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго таксама абавязалі выплаціць сваячцы аднаго з загінулых 50 тысяч рублёў кампенсацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана39

Хлопец з Эфіопіі стварае са смецця неверагодныя касцюмы ВІДЭА

«Денег нет, но вы держітесь». Памерла жанчына з Крыма, якой Мядзведзеў гэта казаў6

Рынак працы чакае вялікая праблема — і гэта не штучны інтэлект13

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць