Грамадства

185 мільёнаў даляраў выдзяляць з бюджэту на дзяржпраграму, якой будзе займацца міліцыя

У Беларусі прынялі дзяржаўную праграму «Аб забеспячэнні правапарадку» на бліжэйшыя пяць год. Займацца ёй будзе Міністэрства ўнутраных справаў. З бюджэту на гэта выдзеляць амаль 185 мільёнаў даляраў. Грошы патрацяць на аднаўленне і будаўніцтва міліцэйскіх участкаў, ізалятараў, службовага жылля для супрацоўнікаў, а таксама выплаты па міграцыйных праграмах. Мы ўжо пісалі, што ўлады разлічваюць, што да 2025 года да нас прыедзе 20 тысяч працоўных мігрантраў. 

Дзяржаўная праграма ўключае дзве падпраграмы. Першая — інфраструктура Міністэрства ўнутраных справаў. Міліцэйскія ўчасткі павінны аднавіць, а ў некаторых раёнах — пабудаваць новыя (напрыклад, у Пінску).

Таксама павінны палепшыць умовы пражывання сілавікоў, грамадзянскага персаналу МУС і іх сем’яў. На гэтыя мэты з бюджэту выдзяляць больш за 236 мільёнаў рублёў.

Больш за 40 мільёнаў пойдзе на аднаўленне вайсковых частак унутраных войскаў. І 185,5 мільёнаў рублёў — на паляпшэнне ўмоваў для асуджаных, а таксама паляпшэнне ўмоваў працы для сілавікоў, якія занятыя ў выпраўленчай сістэме.

Напрыклад, у 2022 годзе абяцаюць здаць новы будынак СІЗА з бальніцай у Калодзішчах. Ізалятар на Валадарскага даўно павінны былі закрыць, але ўжо дзесяць год улады не могуць скончыць будаўніцтва пад Мінскам. 

Другая падпраграма — міграцыя, на якую выдзеляць 2,3 мільёна рублёў.

Апошні год фіксуецца негатыўная тэндэнцыя: з Беларусі людзей з’язджае больш, чым да нас прыязджае.

Але ўлады думаюць, што да 2025 года заахвоцяць прыехаць 20 тысяч працоўных мігрантаў.

Каля 384 тысяч рублёў з бюджэту выдзеляць на тое, каб кампенсаваць пераезд мігрантаў і іх ўладкаванне на месцы, гэта ўсяго 152 тысячы даляраў на пяць год.

Каля 432 тысяч рублёў у праграме заклалі на выплаты бежанцам, якія атрымаюць прытулак у Беларусі (гэта 170 тысяч даляраў на пяць год). Затое рэканструкцыя пункта часовага пасялення бежанцаў у Віцебску пацягнула на 1,5 мільёна рублёў. 

Агулам на рэалізацыю дзяржаўнай праграмы пад эгідай МУС выдзяляць 465,5 мільёна рублёў, па сённяшнім курсе гэта каля 185 мільёнаў даляраў.

Даражэй за ўсё каштуе аднаўленне міліцэйскіх участкаў, ізалятараў і паляпшэнне ўмоваў жыцця сілавікоў. Пры гэтым сярод рызыкаў, якія могуць пашкодзіць выканаць план, урад называе недастатковы аб’ём фінансавання. 

Вуліца Турэмная стала Валадаркай. Хто такі Валадарскі, з чым імем асацыюецца вядомае СІЗА

Журналіст СБ Гладкая будзе маніторыць умовы ў калоніях. Раней яна «дапытвала» затрыманых за палітыку

Севярынец: Ашурак уратаваў жыцці іншых людзей, пасля яго смерці да зняволеных сталі ставіцца па-іншаму

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек11

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты высветлілі імя «Доктара Зло», што катаваў украінскіх палонных у расійскай калоніі6

Лукашэнка расказаў сваё ўяўленне пра ролю прафсаюзаў у краіне6

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні7

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці5

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек11

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць