Здарэнні

Жонка палітвязня Дзмітрыя Дудойця, які здзейсніў самагубства: Ён быў усім для мяне

Сёння палітвязень Дзмітрый Дудойць, які адбываў два гады «хіміі» ў Магілёве, скончыў жыццё самагубствам, калі вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння. Яго жонка Людміла ў гутарцы з журналістамі «Новага часу» расказала пра мужа.

«Мы з ім былі як палавінкі цэлага. Мы за тыя тры гады, што разам, ніколі не сварыліся. Я не ведаю, як цяпер буду без яго. У мяне акрамя яго больш нікога і не было. Ён быў усім для мяне. Без яго я не хачу жыць»,— скрозь слёзы Людміла расказвае, якім светлым і шчырым чалавекам быў Дзмітрый. Як заўсёды ўсім дапамагаў, як кахаў яе.

А яшчэ пра тое, у якім прыгнечаным стане ён быў пасля апеляцыйнага суда, які пакінуў у сіле прысуд — 2 гады «хіміі» за адзін каментарый. Родныя Дзмітрыя як маглі спрабавалі яму дапамагчы, але…

На судзе Дзмітрый быў з пашкоджаным каленам, яму было цяжка нават перасоўвацца. Адвакат спрабаваў звярнуць увагу на тое, што Дудойць не зможа працаваць яшчэ як мінімум некалькі месяцаў, але суддзя вынес такі прыгавор, які прасіў пракурор. 29-га Дзмітрый паехаў у Магілёў адбываць свой тэрмін. І без таго прыгнечаны стан мужчыны ўскладніўся ўмовамі на «хіміі».

«Ён быў такі ранімы, далікатны. Казаў, што не вытрымае там, — Людміла кажа, што яшчэ сёння размаўляла з мужам. І ён прасіў у яе прабачэння за ўсё. — За што, за што яго забралі ў мяне? За каментарый? Як так можна?»

Каментары

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА16

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам8

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА16

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць