Грамадства

Стаў вядомы графік непрацоўных дзён на 2022 год. Іх будзе менш, чым у 2021

У Беларусі — дзесяць дзён на год з’яўляюцца святочнымі і непрацоўнымі. Але пяць з іх у 2022-м выпадаюць на звычайныя выходныя, гэта значыць, што сёлета мы атрымаем толькі пяць дадатковых выходных. Яшчэ два злучаць са святочнымі, але іх давядзецца пасля адпрацаваць. Для параўнання: у Расіі 27 дзён будуць святочнымі, у Латвіі — 15, у Літве — 14, у Польшчы — 13 і ва Украіне — 11 дзён.

Першыя святочныя дні мы ўжо адгулялі: 1-га і 2-га студзеня выпалі на суботу і нядзелю. У Расіі, напрыклад, робяць непрацоўнымі наступныя будні дні, але ў нас ніякіх «кампенсацыяў» няма. Праваслаўнае Раство святкуем сёння, 7 студзеня, і гэта першы будні выходны. 

Далей чакаем два выходныя ў сакавіку: міжнарожны дзень жанчын выпадае на аўторак, урад вырашыў зрабіць непрацоўным і 7-га сакавіка, але давядзецца адпрацаваць у наступную суботу, 12-га. Такім чынам, у сакавіку маем чатыры выходныя дні: з 5-га па 8-га, можна планаваць кароткія падарожжы.

Графік святочных дзён у 2022 годзе з сайта Міністэрства працы

У красавіку святкуем Вялікдзень: 17-га — каталікі, 24-га — праваслаўныя. Свята, як вядома, у нядзелю, таму па беларускіх законах, ніякіх дадатковых святаў не будзе. Аднак у нас ёсць Радуніца, якая сёлета выпадае на 3-га мая, аўторак. І як звычайна, непрацоўным будзе і панядзелак, які праўда, давядзецца пасля адпрацаваць — 14-га мая. Такім чынам, у маі адпачываем 1-га (гэта нядзеля), 2-га і 3-га — ёсць час пасадзіць бульбу. Далей выходзім на працу з 4-га па 6-га. А з 7-га па 9-га ізноў адпачываем, Дзень Перамогі сёлета будзе ў панядзелак. 

Наступнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці 3-га ліпеня, якое выпадае на нядзелю, так што ніякіх дадатковых выходных не будзе. 

А вось 7 лістапада, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які ўсё яшчэ з’яўляецца святам у Беларусі, будзе ў панядзелак, так што гэты дзень непрацоўны. 

І застаецца каталіцкае Раство ў снежні, 25-га выпадае на нядзелю, дадатковых выходных не будзе. Нагадаем, што працоўны дзень, які папярэднічае святочнаму, павінен быць скарочаным на гадзіну. 

10 калядных фільмаў, якія варта паглядзець у святы

Чаму католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час. І розніца можа складаць нават месяц?

Каментары

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць