Эканоміка

Northvolt: Шведы пабудавалі гіганцкую вытворчасць батарэй для электрамабіляў

Кампанія, заснаваная ў 2015 годзе двума выхадцамі з Tesla, у снежні 2021 году выпусціла першую батарэю на «гігазаводзе» на поўначы Швецыі. Гэта першае такое інавацыйнае прадпрыемства на Старым кантыненце, піша французскае выданне «Монд».

Акумулятарны завод шведскай групы Northvolt, які будуецца ў Шэлефтэа, Швецыя, у снежні 2021 года. Фота: NORTHVOLT.

Дзесяць гадоў таму будучыня горада Шэлефтэа (Skellefteå) выглядала змрочнай. У горадзе з насельніцтвам 71 500 жыхароў за 800 км на поўнач ад сталіцы Стакгольма, зачынілася большасць шахт. А ў тых шахтах, што да гэтага часу здабываюць мінералы, замянілі людзей машынамі. У пошуках светлай будучыні людзі скіроўваліся на поўдзень.

У 2015 годзе муніцыпалітэт паставіў перад сабой мэту павялічыць насельніцтва 80 000 жыхароў да 2030 году. «Але мы ведалі, што гэта будзе вельмі цяжка», — прызнае дырэктарка муніцыпальных службаў Крысціна Сундзін Ёнсан.

Але здарыўся цуд. Увосень 2017 году, калі кампанія Northvolt, створаная двума гадамі раней у Стакгольме, сярод 40 шведскіх муніцыпалітэтаў для размяшчэння свайго «Гігазавода» батарэй для электрамабіляў выбрала Шэлефтэа.

Спачатку мясцовыя жыхары не верылі ў рэалістычнасць задумы. Гару з відам на будаўнічую пляцоўку на ўсходзе горада назвалі «гарой скептыкаў» — жыхары з яе сачылі за ходам прац. Спачатку давялося спілаваць дрэвы на плошчы роўнай памеру 280 футбольных палёў, потым з выкарыстаннем выбухоўкі выраўнавалі ландшафт. І нарэшце 15 кастрычніка 2019 года пачалося будаўніцтва будынкаў.

І вось прайшло ўсяго два гады, і з канвеера завода ўжо выходзяць першыя акумулятарныя элементы памерам з VHS-касету. 

На першым этапе шведская група мае вырабляць батарэі для 300 000 электрамабіляў штогод. У 2023 годзе аб'ём вытворчасці вырасце ўдвая, а праз некалькі гадоў дасягне 60 ГВт·г, што дастаткова для мільёна электрамабіляў штогод. Гэта зробіць Northvolt найбуйнейшым у Еўропе заводам па вытворчасці акумулятараў. У спіс кліентаў завода ўваходзяць Volkswagen, BMW, Scania і Volvo.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць